Вентыліруемая падлога ўяўляе сабой высокаэнергаэфектыўнае рашэнне. Наяўнасць вентыліруемай прасторы пад падлогай дае будучаму карыстальніку магчымасць выбару таўшчыні ізаляцыі. Эфектыўная вентыляцыя прасторы пад канструкцыяй міжпавярховага перакрыцця таксама дазваляе рэгуляваць уздзеянне вільгаці. Нарматыўныя патрабаванні па гэтых пытаннях прадстаўленыя ў нацыянальных будаўнічых нормах і правілах. Для змяншэння колькасці вільгаці, якая збіраецца ў прасторы пад падлогай, грунтавую аснову неабходна накрыць палімернай плёнкай ці слоем ізаляцыі. Фундамент павінен быць ізаляваны з абодвух бакоў. Для прадухілення прамярзання канструкцыі мантаж ізаляцыйных матэрыялаў неабходна выконваць у грунце па ўсяму перыметру дома.


Канструкцыя вентыліруемай падлогі ў значнай ступені падобна да сценавой канструкцыі


Ventilated floor
  • FloАпрацовачны слой пакрыцця падлогі
  • Пліта для машчэння 
  • Параізаляцыя, палімерная плёнка
  • Апорная канструкцыя: драўляныя бэлькі/пліта PAROC eXtra
  • Ветраахоўная ізаляцыя: пліта PAROC WPS 3n
  • Апорная канструкцыя для ветраахоўнай ізаляцыі
  • Супрацьмарозная ізаляцыя фундамента: пліта PAROC GRS 20
  • Вентыліруемая прастора

Канструкцыя энергаэфектыўнага дома

Вентыліруемая падлога можа таксама выкарыстоўвацца ў канструкцыі энергаэфектыўных будынкаў.

Ventilated passive house floor
  • Апрацовачны слой пакрыцця падлогі
  • Пліты для машчэння
  • Параізаляцыя (праклейванне ўсіх злучэнняў герметызуючай стужкай)
  • Двутаўравая бэлька/пліта PAROC eXtra
  • Ветыліруемая прастора
  • Пліта PAROC GRS 20 (з наружнага боку фундамента)
  • Супрацьмарозная ізаляцыя (XPS/EPS)

Заўвагі
Згодна азначэнню энергаэфектыўнага, ці так званага “пасіўнага дома” (англ. passive house), дадзенаму “Інстытутам пасіўнага дома”, гадавое спажыванне першаснай электраэнергіі, а таксама энергіі на атапленне і ахалоджванне, не павінна перавышаць пэўнага ўзроўню.  Хоць якасная ізаляцыя грае важную ролю ў забеспячэнні адпаведнасці патрабаванням стандарта, які рэгламентуе характарыстыкі “пасіўнага дома”, відавочна, што прымяненне толькі цеплаізаляцыі не можа лічыцца дастатковым для рашэння гэтай задачы. Усталяванне патрабаванняў да іншых сістэм і складаных частак будынка можа ажыццяўляцца з выкарыстаннем розных разліковых інструментаў, такіх, як, напрыклад,  “Пакет праектавання пасіўнага дома” (PHPP), прадстаўлены на сайце  www.passiv.de.