Вонкавыя сцены будынка выконваюць функцыю экрана для аховы ад уздзеяння кліматычных фактараў, такіх як холад, ападкі, моцны вецер, а таксама для аховы ад шуму і агню. Аптымальная канструкцыя вонкавых сцен у спалучэнні з эфектыўным рашэннем па ўладкаванню цеплаізаляцыі з’яўляюцца неабходнай папярэдняй умовай для стварэння здаровага і камфортнага мікраклімату ў памяшканні.