А) Бетонная канструкцыя з цагляным фасадам

Цагляны фасад забяспечвае будынку прыгожы знешні выгляд у традыцыйным стылі. Пры праектаванні цагляных сцен неабходна мець на ўвазе наступныя аспекты. Цагляная кладка здольная паглынаць вільгаць, якая ў наступным можа пранікаць на ўсю таўшчыню цаглянай абліцоўкі. Для ўтрымання вільгаці на неабходнай адлегласці ад ізаляцыйнага слоя патрабуецца адпаведны вентыляцыйны зазор. Зазор павінен быць суцэльным, адкрытым і забяспечваць вольны рух паветра. Рух паветранай плыні ў вентыляцыйным зазоры ў канструкцыі цаглянага фасада адбываецца менш інтэнсіўна ў параўнанні з цыркуляцыяй паветра ў зазоры канструкцыі з драўлянай абліцоўкай. Для забеспячэння адпаведнай вентыляцыі канструкцыі кожны трэці вертыкальны шоў ў кожным другім радзе цаглянай кладкі павінен заставацца адкрытым. Канструкцыю сцяны варта праектаваць з улікам забеспячэння адвядзення патрапіўшай у яе вады.

 

Ventilated facade
  • Апорная канструкцыя: бетон, блокі, цэгла ці іншая канструкцыя на аснове каменнай кладкі
  • Пліта PAROC WAS 50 (t, tb)
  • Вентыляцыйны зазор ≥ 30 мм
  • Цагляная кладка



Цеплаізаляцыйная структура можа быць складзена з двух розных слаёў:

Ventilated facade, Cortex
  • Апорная канструкцыя: бетон, блокі, цэгла ці іншая канструкцыя на аснове каменнай кладкі
  • Цеплаізаляцыя: пліта PAROC eXtra
  • Пліта PAROC WAS 25t альбо PAROC WAS 35t
  • Вентыляцыйны зазор ≥ 30 мм
  • Цагляная кладка
 

Канструктыўныя рашэнні для абсталявання энергаэфектыўнага  дома

Для ўладкавання цеплаізаляцыі энергаэфектыўнага “пасіўнага” дома патрабуецца выкарыстанне ўдвая больш тоўстага слоя ізаляцыі ў параўнанні з усталяваным будаўнічымі нормамі для звычайнага дома. Пры ўладкаванні цеплаізаляцыі каменных сцен таўшчыня кожнага слоя не абмяжоўваецца індывідуальнымі памерамі канкрэтнага драўлянага каркаса, у выніку чаго забяспечваецца магчымасць больш вольнага выбару таўшчыні канструкцыі.


  • Унутраная паверхня
  • Апорная канструкцыя: бетон
  • Цеплаізаляцыя: пліта PAROC eXtra
  • Пліта PAROC WAS 25t альбо PAROC WAS 35t
  • Вентыліруемы зазор не менш за 30 мм
  • Цагляны фасад

Заўвагі:

Згодна азначэнню энергаэфектыўнага, ці так званага “пасіўнага дома” (англ. passive house), дадзенаму “Інстытутам пасіўнага дома”, гадавое спажыванне першаснай электраэнергіі, а таксама энергіі на ацяпленне і ахалоджванне, не павінна перавышаць пэўнага ўзроўню.  Хоць якасная ізаляцыя грае важную ролю ў забеспячэнні адпаведнасці патрабаванням стандарта, які рэгламентуе характарыстыкі “пасіўнага дома”, відавочна, што прымяненне толькі цеплаізаляцыі не можа лічыцца дастатковым для рашэння гэтай задачы. Усталяванне патрабаванняў да іншых сістэм і складаных частак будынка можа ажыццяўляцца з выкарыстаннем розных разліковых інструментаў, такіх, як, напрыклад,  “Пакет праектавання пасіўнага дома” (PHPP), прадстаўлены на сайце  www.passiv.de.

Б) Металічныя каркасныя сістэмы

У гэтай канфігурацыі вентыліруемых каркасных сістэм усталяванне металічнага каркаса неабходна выконваць з улікам забеспячэння магчымасці мантажу цеплаізаляцыі паміж металічнымі стойкамі з шчыльным прыляганнем як да ніх, так і да каменнай кладкі. Усталяванне пліт PAROC WAS25t   паверх каркаснай сістэмы дазваляе сфарміраваць суцэльны слой ветраахоўнай і цеплавой ізаляцыі ўсёй канструкцыі. Швы ветраахоўнай ізаляцыі неабходна рупліва праклейваць герметызуючай стужкай. Пры мантажы абліцоўкі фасада на дадатковыя стойкі каркаснай сістэмы кіруйцеся інструцыямі вытворцы. Неабходны вентыляцыйны зазор за абліцоўкай, як правіла, утвараецца ў сістэме без спецыяльнага  ўмяшання.

Ventilated facade, massive, frame
  • Апорная канструкцыя: блокі, цэгла, бетон і г.д.
  • Сталёвы каркас / пліта PAROC eXtra Plus
  • Пліта PAROC WAS 25 (t, tb) альбо PAROC WAS 35 (t, tb)
  • Вентыляцыйны зазор
  • Абліцоўка фасада (сталёвая касета, цэментавалакністая пліта, керамічная/каменная пліта)