А) Сцены з каменных блокаў з драўляным каркасам

Калі знешні фасад вырабляецца з драўляных панэляў ці тонкіх сталёвых лістоў, для цеплаізаляцыі каменных сцен могуць выкарыстоўвацца драўляныя каркасныя канструкцыі. У якасці магчымых варыянтаў для выбару рэкамендуецца прымяненне двухслаёвых сістэм цеплаізаляцыі з выкарыстаннем пліт PAROC eXtra і PAROC WAS 25t, ці аднаслаёвай сістэмы з пліт PAROC WAS 35. Прымяненне двухслаёвых сістэм дазваляе скараціць да мінімуму колькасць мосцікаў холаду ў канструкцыі.

Stone wall renovation with timber frame
Старая канструкцыя:
  • Бетон на лёгкіх запаўняльніках
Новая канструкцыя:
  • Драўляны каркас / пліта PAROC eXtra
  • Пліта PAROC WAS 25t
  • Вентыляцыйны зазор
  • Абліцоўка


Б) сцены з каменных блокаў з металічным каркасам

Гэтае рашэнне ўключае ўсталяванне дадатковай ізаляцыі і вентыліруемай вонкавай абліцоўкі. 
Яно  можа выкарыстоўвацца як пры будаўніцтве новых, так і пры рэканструкцыі існых будынкаў.

Спосабы мацавання апорных падканструкцый вызначаюцца асобна для кожнага канкрэтнага выпадку. Інструкцыі для выбару адпаведных крапежных элементаў і спосабаў мацавання прапаноўваюцца вытворцамі будаўнічых матэрыялаў. Выбар апорных падканструкцый павінен ажыццяўляцца ў адпаведнасці з характарыстыкамі абранага абліцовачнага матэрыяла і інструкцыямі, дадзенымі пастаўшчыком сістэмы.

Ventilated stone wall with metal frame
Старая канструкцыя:
  • Апорная канструкцыя: бетон на лёгкім запаўняльніку
Новая канструкцыя:
  • Металічны каркас / пліта PAROC WAS 35t
  • Вентыляцыйны зазор
  • Абліцовачны матэрыял
 
Ventilated facade, massive, frame
Старая канструкцыя:
  • Апорная канструкцыя: бетон на лёгкім запаўняльніку
Новая канструкцыя:
  • Металічны каркас / пліта PAROC eXtra
  • Ветраахоўная ізаляцыя: пліта PAROC WAS 25t
  • Вентыляцыйны зазор
  • Абліцовачны матэрыял

Гэтыя рашэнні ўключаюць усталяванне дадатковай ізаляцыі і вентыліруемай вонкавай абліцоўкі. Яны могуць выкарыстоўвацца для ізаляцыі сцен з бетонных ці каменных блокаў як пры будаўніцтве новых, так і пры рэканструкцыі старых будынкаў.