Навесныя шкляныя фасады шырока прымяняюцца пры будаўніцтве адміністратыўных будынкаў ва ўсіх еўрапейскіх краінах. Пры вялікай разнастайнасці тыпаў шкляных фасадных сістэм для кожнай з іх усталёўваюцца свае асаблівыя патрабаванні да ізаляцыі.  Ніжэй прадстаўлена адно базавае рашэнне.

У сценавых канструкцыях для прамысловых будынкаў асаблівыя патрабаванні да цеплаізаляцыі ўсталёўваюцца ў залежнасці ад характарыстык металічнага каркаса. Цеплаправоднасць нержавеючай сталі прыблізна ў 400 разоў вышэй за цеплаправоднасць драўніны і больш чым у 1000 разоў перавышае цеплаправоднасць базальтавай ваты. Суцэльны слой сценавой цеплаізаляцыі, якую ўкладаюць паверх стоек, значна павышае супраціўленне канструкцыі перадачы цяпла. Прымяненне суцэльнага слоя ізаляцыі эфектыўна для памяншэння колькасці мосцікаў холаду.

Канструкцыю шкляных фасадаў неабходна рупліва прадумваць яшчэ на этапе праектавання, бо ўсе памылкі і дэфекты вельмі заўважныя праз шкло. Так, напрыклад, кандэнсацыя вільгаці ў выніку ўтварэння мосцікаў холаду можа выклікаць змяненне колеру паверхні. Для прадухілення ўтварэння кандэнсата на шкле ў выніку прасочвання праз сценавую канструкцыю вільготнага цёплага паветра рэкамендуецца прымяненне шчыльнага параізаляцыйнага бар’ера. Прадухіленню магчымай кандэнсацыі таксама спрыяе эфектыўная вентыляцыя фасада.

Сценавая ізаляцыйная пліта з пакрыццём з шклопалатна чорнага колеру служыць вытанчаным фонам для шкляной канструкцыі фасада. Клас вогнетрываласці ізаляцыі аказвае значны ўплыў на характарыстыкі вогнетрываласці гатовай сценавой канструкцыі. Усе вырабы на аснове базальтавай ваты маркі PAROC з пакрыццём з шклопалатна, прадстаўленыя ў гэтым дакуменце, належаць да групы гаручасці НГ.

Ventilated facade, light, frame
  • Унутраная паверхня
  • Апорная канструкцыя: сталёвая каркасная сістэма / пліта PAROC eXtra Plus
  • Паветраны / параізаляцыйны бар’ер
  • Сталёвая каркасная сістэма / пліта PAROC eXtra Plus
  • Пліта PAROC WAS 35tb альбо PAROC WAS 25tb 
  • Вентыляцыйны зазор / шкляны фасад