А) сцены тыпу “Nordic Wall” з абліцоўкай

Што датычыцца драўляных сценавых канструкцый, нашыя рэкамендацыі зводзяцца да прымянення так званых “Скандынаўскіх сцен” (Nordic Wall). Сцены тыпу “Nordic Wall” забяспечваюць неабходны ўзровень супраціўлення цеплаперадачы пры меншай таўшчыні ў параўнанні з іншымі драўлянымі канструкцыямі. Наяўнасць вентыляцыйнага зазору за драўлянай абліцоўкай забяспечвае добры ўзровень вентыляцыі. З гэтай прычыны рэкамендуецца выкарыстанне ветраахоўнай ізаляцыі, напрыклад, пліт PAROC WAS 25(t, tb) альбо PAROC WAS 35(t, tb), якія ўкладваюцца паверх каркасных стоек і ўтвараюць суцэльны вонкавы слой цеплаізаляцыі. Наяўнасць гэтага суцэльнага слоя дазваляе значна скараціць колькасць мосцікаў холаду, а таксама колькасць вільгаці, якая назапашваецца ў драўляных стойках. Швы паміж плітамі ветраахоўнай ізаляцыі неабходна праклейваць герметызуючай стужкай.

Паветранепранікальнасць унутраных слаёў сценавай канструкцыі забяспечваецца дзякуючы прымяненню герметычнага параізаляцыйнага бар’еру. Важнай асаблівасцю гэтай канструкцыі з’яўляецца забеспячэнне паветранепранікальнасці як унутры, так і звонку.


  • Унутраная паверхня: гіпсавая пліта
  • Апорныя стойкі, шаг 600 мм / пліта PAROC eXtra
  • Параізаляцыйны бар’ер
  • Драўляны каркас, шаг 600 мм / пліта PAROC eXtra
  • Ветраахоўная ізаляцыя: пліты PAROC WAS 25(t, tb) альбо PAROC WAS 35(t, tb)
  • Стыкі, праклееныя герметызуючай стужкай
  • Распорны элемент + вентыляцыйны зазор ≥ 20 мм
  • Драўляная абліцоўка

Сцены тыпу “Nordic Wall” з цаглянай абліцоўкай уяўляюць сабой эфектыўнае  рашэнне ў экстрымальных умовах скандынаўскіх зім. Галоўная праблема, звязаная з выкарыстаннем гэтай канструкцыі, заключаецца ў здольнасці цаглянай сцяны паглынаць вільгаць, якая потым можа пранікаць на ўсю таўшчыню цаглянай абліцоўкі.  Для ўтрымання вільгаці на неабходнай адлегласці ад ізаляцыйнага слоя патрабуецца адпаведны вентыляцыйны зазор. Зазор павінен быць суцэльным, адкрытым і забяспечваць вольны рух паветра. Рух паветранай плыні ў вентыляцыйным зазоры ў канструкцыі цаглянага фасада адбываецца менш інтэнсіўна ў параўнанні з цыркуляцыяй паветра ў зазоры канструкцыі з драўлянай абліцоўкай. Для забеспячэння адпаведнай вентыляцыі канструкцыі кожны трэці вертыкальны шоў ў кожным другім радзе цаглянай кладкі павінен заставацца адкрытым. Канструкцыю сцяны варта праектаваць з улікам забеспячэння адвядзення патрапіўшай у яе вады. 

Сцены энэргаэфектыўнага ("пасіўнага") дома

Рашэнні, звязаныя з выбарам канструкцыі сцен для ўладкавання энергаэфектыўнага (“пасіўнага”) дома, павінны быць яшчэ больш эфектыўнымі. Інавацыйнае рашэнне на аснове прымянення падвойнага драўлянага каркаса дазваляе практычна выключыць узнікненне мосцікаў холаду і зменшыць агульную таўшчыню сцен. Наяўнасць у сярэдзіне такой канструкцыі слоя бескаркаснай ізаляцыі, які  дапушчае змяненне яе таўшчыні, забяспечвае прыдатнасць гэтага рашэння пры розных патрабаваннях да супраціўлення цеплаперадачы.

Пры мантажы электраправодкі і мацаванні вадаправодных труб да стоек неабходна захоўваць асцярожнасць, каб не дапусціць пашкоджання параізаляцыі. 

Ventilated timber frame wall, passive house
Канструкцыя:
  • Унутраная абліцоўка
  • Апорныя стойкі / пліта PAROC eXtra (мантажная прастора)
  • Параізаляцыя (усе злучэнні павінны быць заклеены герметызуючай стужкай)
  • Пліта PAROC eXtra
  • Апорная канструкцыя: драўляны каркас / пліта PAROC eXtra
  • Пліты PAROC WAS 25(t, tb) альбо PAROC WAS 35(t, tb)
  • Распорны элемент + вентыляцыйны зазор 20 мм
  • Абліцоўка 
 

Прымяненне каркаса з двухтаўравых бэлек дазваляе скараціць колькасць мосцікаў холаду, якія ўтвараюцца ў сценавой канструкцыі, а таксама колькасць вільгаці, якая назапашваецца ў бэльках, у параўнанні са звычайнай сцяной з драўляным каркасам.

Ventilated I-joist frame wall, passive house
Канструкцыя:
  • Унутраная абліцоўка
  • Апорныя стойкі / пліта PAROC eXtra (мантажная прастора)
  • Параізаляцыя (усе злучэнні павінны быць заклеены герметызуючай стужкай)
  • Пліта PAROC eXtra
  • Апорная канструкцыя: драўляны каркас / пліта PAROC eXtra
  • Пліты PAROC WAS 25(t, tb) альбо PAROC WAS 35(t, tb)
  • Распорны элемент + вентыляцыйны зазор 20 мм
  • Абліцоўка

Заўвагі:

Згодна азначэнню энергаэфектыўнага, ці так званага “пасіўнага дома” (англ. passive house), дадзенаму “Інстытутам пасіўнага дома”, гадавое спажыванне першаснай электраэнергіі, а таксама энергіі на ацяпленне і ахалоджванне, не павінна перавышаць пэўнага ўзроўню.  Хоць якасная ізаляцыя грае важную ролю ў забеспячэнні адпаведнасці патрабаванням стандарта, які рэгламентуе характарыстыкі “пасіўнага дома”, відавочна, што прымяненне толькі цеплаізаляцыі не можа лічыцца дастатковым для рашэння гэтай задачы. Усталяванне патрабаванняў да іншых сістэм і складаных частак будынка можа ажыццяўляцца з выкарыстаннем розных разліковых інструментаў, такіх, як, напрыклад,  “Пакет праектавання пасіўнага дома” (PHPP), прадстаўлены на сайце  www.passiv.de

Б) Каркас з перакрыжаваным размяшчэннем апорных элементаў і вонкавай абліцоўкай

Калі адзінарнага драўлянага каркаса недастаткова, як правіла, рэкамендуецца прымяненне сценавай канструкцыі з перакрыжавана размешчанымі стойкамі. Тым не менш, рашэнні з прымяненнем сцен тыпу “Nordic Wall” часта аказваюцца больш эканамічна рэнтабельнымі і забяспечваюць больш высокае супраціўленне перадачы цяпла. Гарызантальныя, папярочна размешчаныя дадатковыя стойкі могуць таксама ўсталёўвацца з унутранага боку сцяны.

Пры выбары варыянта мантажу з папярочным размяшчэннем стоек з унутранага боку сцяны, параізаляцыю неабходна размяшчаць паміж апорным драўляным каркасам і стойкамі.

Ventilated timber frame wall with cross studding
  • Унутраная паверхня: гіпсавая пліта
  • Параізаляцыйны бар’ер
  • Драўляны каркас, шаг 600 мм / пліта PAROC eXtra
  • Гарызантальны драўляны каркас, шаг 600 мм / пліта PAROC eXtra
  • Ветравая ахова (драўнянавалакністая пліта)
  • Гарызантальны драўляны каркас 22 х 100 мм / вентыляцыйны зазор
  • Драўляная абліцоўка 

В) Каркас з драўлянай абліцоўкай ці цагляным фасадам

Гэты асноўны варыянт канструкцыі вентыліруемых драўляных сцен уключае толькі неабходныя кампаненты многаслаёвай сценавой канструкцыі. Выканайце мантаж ізаляцыі на драўляны каркас і ўсталюйце гіпсавую пліту з загерметызаванымі швамі ў якасці ветравой аховы. Вентыляцыйны зазор звычайна ўтвараецца з дапамогай гарызантальна размешчанага каркаса з памерамі рэек 22х100 мм ці падвойнага каркаса з перакрыжаваным размяшчэннем апорных элементаў у залежнасці ад накірунку арыентацыі элементаў драўлянай абліцоўкі.

Ventilated timber frame wall with plaster board
  • Унутраная паверхня: гіпсавая пліта
  • Варыянт: апорныя стойкі, шаг 600 мм / пліта PAROC eXtra
  • Параізаляцыйны бар’ер
  • Драўляны каркас, шаг 600 мм / пліта PAROC eXtra
  • Ветравая ахова (гіпсавая ці драўнянавалакністая пліта)
  • Гарызантальны драўляны каркас 22 х 100 мм / вентыляцыйны зазор
  • Драўляная абліцоўка / цагляны фасад