А) Выдаленне ізаляцыі з драўнянага пілавіння

Ізаляцыя з драўнянага пілавіння ў старых сценавых канструкцыях мае даволі нізкую цеплаізаляцыйную здольнасць пры выключна высокай узгаральнасці. Для паляпшэння  цеплавых характарыстык вонкавай сцяны варта замяніць ізаляцыю з драўнянага пілавіння базальтавай ватай маркі PAROC. Яна мае ўдвая больш высокую цеплаізаляцыйную здольнасць у параўнанні з ізаляцыяй з драўнянага пілавіння. Замену ізаляцыі неабходна выконваць адначасова з заменай вонкавай абліцоўкі. Замена старой неэфектыўнай ізаляцыі больш эфектыўнай новай дазваляе дасягнуць максімальнага павышэння энергаэфектыўнасці сцяны пры мінімальным павелічэнні таўшчыні канструкцыі.

 


  • Драўляная абліцоўка
  • Вентыляцыйны зазор
  • Ветраахоўная ізаляцыя: пліта PAROC WAS 25(t, tb) альбо PAROC WAS 35(t, tb)  
  • Цеплаізаляцыя: ізаляцыйная пліта на аснове базальтавай ваты PAROC eXtra замест старой ізаляцыі з драўнянага пілавіння 
  • Абліцоўка плітамі
  • Параізаляцыйны бар’ер
  • Унутраная паверхня

Б) Усталяванне дадатковай ізаляцыі з унутранага боку сцяны з ізаляцыяй з драўнянага пілавіння

 

Калі старая драўляная абліцоўка знаходзіцца ў добрым стане, то для павышэння энергаэфектыўнасці старой сценавай канструкцыі неабходна ўладкаваць дадатковую ізаляцыю на ўнутраным баку сцяны. Разам з гэтым можна абнавіць абліцоўку памяшкання.

 

Ventilated timber frame wall with internal insulation
Новая канструкцыя:
  • Унутраная паверхня
  • Параізаляцыйны бар’ер
  • Драўляныя апорныя стойкі / пліта PAROC eXtra
Старая канструкцыя:
  • Абліцоўка плітамі
  • Будаўнічы кардон
  • Сцяна з драўляным каркасам і цеплаізаляцыяй з драўнянага пілавіння
  • Абліцоўка плітамі
  • Вентыляцыйны зазор
  • Драўляная абліцоўка
 

В) Усталяванне дадатковай ізаляцыі з вонкавага боку сцяны з ізаляцыяй з драўнянага пілавіння

Найбольш распаўсюджаным спосабам уладкавання дадатковай ізаляцыі старых сцен з ізаляцыяй з драўнянага пілавіння з’яўляецца ўсталяванне дадатковага слоя  ізаляцыі з вонкавага боку сцяны. Усталяванне дадатковай ізаляцыі варта заўсёды праводзіць пры выкананні рэканструкцыі ці замене вонкавай абліцоўкі. Варта таксама мець на ўвазе, што побач з гэтым можна лёгка правесці ўсталяванне дадатковай ізаляцыі фундамента.


Новая канструкцыя:
  • Драўляная абліцоўка
  • Вентыляцыйны зазор
  • Ветраахоўная пліта 
  • Драўляныя апорныя стойкі / пліта PAROC eXtra
Старая канструкцыя:
  • Абліцоўка плітамі
  • Будаўнічы кардон
  • Ізаляцыя з драўнянага пілавіння
  • Абліцоўка плітамі
  • Параізаляцыйны бар’ер
  • Унутраная паверхня