Тынкаваныя сістэмы вонкавай цеплаізаляцыі ўяўляюць сабой эканамічна рэнтабельнае рашэнне для павышэння энергаэфектыўнасці абалонкі будынка. Дзякуючы эканоміі на аплаце электраэнергіі выдаткі на пераабсталяванне хутка акупаюцца. Цёплыя сцены і больш стабільная тэмпература паветра ў памяшканні спрыяюць павышэнню камфортнасці жыллёвых умоў.

Прымяненне дадатковай тынкаванай сістэмы на аснове базальтавай ваты можа значна павысіць узровень гукаізаляцыі і клас вогнетрываласці старых сценавых канструкцый. Рашэнні, прадстаўленыя ніжэй, прымяняльныя як пры будаўніцтве новых, так і пры рэканструкцыі існых будынкаў. У абодвух выпадках выкарыстаныя матэрыялы, вырабы і тэхналогія работы амаль аднолькавыя.

У выпадку рэканструкцыі спачатку неабходна правесці агляд і ацэнку стану ўсіх апорных канструкцый старых сцен. Для выканання любога рэмонту ці ўнясення змен у канструкцыю будынка звычайна патрабуецца распрацоўка і пагадненне адпаведных работ.

A) Цеплаізаляцыя тынкаванага фасада з выкарыстаннем ізаляцыйных пліт

Цеплаізаляцыя з выкарыстаннем пліт уяўляе сабой класічнае рашэнне па ўладкаванню цеплаізаляцыі з прымяненнем тонкага тынкаванага слоя як для новых, так і для будынкаў у рэканструкцыі. Прымяненне цеплаізаляцыі з выкарыстаннем пліт асабліва рэкамендуецца ў наступных выпадках:

  • Пры няроўнай паверхні апорных сцен;
  • Пры неабходнасці забеспячэння асаблівай гукаізаляцыі;
  • Пры нанясенні на драўляную апорную сцяну.
Калі таўшчыня ізаляцыі перавышае 200 мм рэкамендуецца прымяненне канструкцый на аснове цеплаізаляцыйных ламеляў з базальтавай ваты. Магчыма таксама дадатковае павелічэнне таўшчыні цеплаізаляцыі шляхам укладвання ізаляцыйных пліт у два ці больш слаёў. Перавага рашэння з выкарыстаннем ізаляцыйных пліт заключаецца ў выкананні злучэнняў унахлёст і адсутнасці мосцікаў холаду.

Мацаванне ізаляцыйных пліт з базальтавай ваты да апорнай сцяны выконваецца з дапамогай клеевога раствору і механічных крапежных элементаў. Пры ўкладванні пліт у два і больш слаёў варта заўсёды прымяняць крапежныя механічныя элементы. Кіруйцеся спецыяльнымі інструкцыямі для ўладальнікаў сістэм!

Rendered facade, ETICS 7 
  • Канструкцыя апорнай сцяны: бетон
  • Цеплаізаляцыя: пліта PAROC Linio 10 ці PAROC Linio 15
  • Механічныя крапежныя элементы
  • Тынк + арміраваная сетка з шкловалакна з пластмасавым пакрыццём
  • Фінішны слой
Для цеплаізаляцыі канструкцыі вакол адтулін рэкамендуецца выкарыстоўваць пліты PAROC Linio 15 таўшчыней 30 мм


B) Цеплаізаляцыя тынкаванага фасада з выкарыстаннем ізаляцыйных ламеляў

Канструкцыі з тонкаслаёвай тынкаванай апрацоўкай уяўляюць сабой тынкаваныя сістэмы цеплаізаляцыі, якія атрымалі найбольш шырокае прымяненне ў еўрапейскіх краінах, як пры будаўніцтве новых, так і пры рэканструкцыі існых будынкаў. Цеплаізаляцыя з выкарыстаннем ламеляў рэкамендуецца, у прыватнасці, з наступных прычын:
  • Выкарыстанне механічных крапежных элементаў для мантажу не патрабуецца. (Праверце адпаведнасць гэтага пункту інструкцыі па эксплуатацыі сістэмы!) Ламелі прыклейваюцца да апорнай сцяны з дапамогай клеевага раствору.
  • Хуткасць і зручнасць мантажу.
  • Дзякуючы шурпатай паверхні ламелі забяспечваецца аптымальная аснова для нанясення тынкавага слоя.
Прымяненне цеплаізаляцыйных ламеляў асабліва эфектыўна пры вялікай таўшчыні ізаляцыі сцен. Высокая трываласць ламеляў на разрыў робіць іх прыдатнымі для прымянення ва ўмовах, якія патрабуюць значнай механічнай трываласці, напрыклад, у высотных будынках. Базальтавая вата маркі “PAROC” характарызуецца даўгавечнасцю і здольнасцю захоўваць сваю форму пры зменах тэмпературы.

Rendered facade, lamella 
  • Апорная канструкцыя: бетон
  • Цеплаізаляцыя: пліты тыпу PAROC Linio 80
  • Тынк + арміраваная сетка з шкловалакна з пластмасавым пакрыццём
  • Фінішны слой
Для цеплаізаляцыі канструкцыі вакол адтулін рэкамендуецца выкарыстоўваць пліты PAROC Linio 15 таўшчыней 30 мм

Канструктыўныя рашэнні для стварэння энергаэфектыўнага дома

Цеплаізаляцыя з выкарыстаннем ламеляў з базальтавай ваты, для мантажа якой не патрабуецца прымяненне механічных крапежных элементаў, уяўляе сабой аптымальнае рашэнне для ўладкавання энергаэфектыўнага (“пасіўнага”) дома. Ламелі прыклейваюцца да апорнай сцяны з дапамогай клеевага раствору.

Rendered facade, lamella, passive house
Канструкцыя:

  • Унутраная паверхня
  • Апорная канструкцыя: бетон
  • Цеплаізаляцыя: пліта PAROC Linio 80
  • Тынк + арміраваная сетка з шкловалакна з пластмасавым пакрыццём
  • Фінішны слой
Прымяненне гэтага рашэння магчыма таксама пры выкарыстанні блочных канструкцый:
Rendered facade, lamella, passive house 
  • Унутраная паверхня
  • Кладка з каменных блокаў
  • Цеплаізаляцыйная пліта PAROC Linio 80
  • Тынк + арміраваная сетка з шкловалакна з пластмасавым пакрыццём
  • Фінішны слой

Тынкаваныя фасады могуць таксама выкарыстоўвацца для абліцоўкі драўляных каркасных канструкцый. Гэтае рашэнне ўяўляе сабой спалучэнне хуткага спосабу будаўніцтва дамоў з драўляным каркасам з захаваннем архітэктурнага аблічча каменных сцен.

Rendered facade, wooden frame 
  • Унутраная паверхня
  • Апорныя стойкі + пліты PAROC eXtra (мантажная прастора)
  • Параізаляцыя (усе злучэнні павінны быць заклеены герметызуючай стужкай)
  • Апорная канструкцыя : драўляны каркас / пліта PAROC eXtra
  • Знешні слой апорнай сцяны 
  • Цеплаізаляцыя: пліта PAROC Linio 80
  • Тынк + арміраваная сетка з шкловалакна з пластмасавым пакрыццём
  • Фінішны слой

Прымяненне гэтай канструкцыі ў спалучэнні з падвойным драўляным каркасам дазваляе практычна выключыць узнікненне мосцікаў холаду і зменшыць агульную таўшчыню сцен. Магчымасць змянення таўшчыні слоя бескаркаснай ізаляцыі ў сярэдзіне канструкцыі забяспечвае прыдатнасць гэтага рашэння пры розных патрабаваннях да супраціўлення цеплаперадачы. Пры мантажы электраправодкі і мацаванні водаправодных труб да стоек варта захоўваць асцярожнасць, каб пазбегнуць пашкоджання параізаляцыі.

Rendered facade, wooden frame 2 
  • Унутраная паверхня
  • Апорныя стойкі / пліта PAROC eXtra (мантажная прастора)
  • Параізаляцыя (усе злучэнні павінны быць заклеены герметызуючай стужкай)
  • Пліта PAROC eXtra
  • Апорная канструкцыя : драўляны каркас / пліта PAROC eXtra
  • Знешні слой апорнай сцяны
  • Цеплаізаляцыя: пліта PAROC Linio 80
  • Тынк + арміраваная сетка з шкловалакна з пластмасавым пакрыццём
  • Фінішны слой