Тынкаваныя фасады старых будынкаў са сценамі з многаслаёвых панэляў тыпу “сэндвіч” 


Любое пераўладкаванне старых сценавых канструкцый варта пачынаць з правядзення агляду і ацэнкі. Праектаванне новай канструкцыі павінна адбывацца з улікам стану старых слаёў многаслаёвай панэлі.

Гэтае рашэнне ілюструе спосаб, які дазваляе памясціць старую сцяну ў цёплую і сухую абалонку і тым самым зменшыць, а магчыма і ўвогуле прадухіліць разрушэнне ў выніку прамярзання  і карбанізацыі старой канструкцыі. Работы па рэканструкцыі цеплаізаляцыйнай сістэмы неабходна выконваць у адпаведнасці з інструкцыямі па эксплуатацыі гэтай сістэмы.


Renovation, rendered facade
Існая канструкцыя
  • Старая апорная канструкцыя: элемент зборнай жалезабетоннай канструкцыі
Новая канструкцыя
  • Цеплаізаляцыя: мацаванне пліт тыпу PAROC Linio 15, PAROC Linio 10 ці PAROC Linio 80 1 ажыццяўляецца з дапамогай клею і/ці механічных крапежных элементаў у залежнасці ад характарыстык цеплаізаляцыйнай сістэмы.
  • Сістэма тынкавання (у адпаведнасці з інструкцыямі па эксплуатацыі сістэмы)

Калі старая паверхня многаслаёвай панэлі знаходзіцца ў незадавальняльным стане, варта замяніць яе цалкам. Калі стары ізаляцыйны слой знаходзіцца ў добрым стане, яго можна пакінуць пад новым слоем дадатковай ізаляцыі, альбо замяніць.

Renovation, rendered facade 2
Існая канструкцыя
  • Старая апорная канструкцыя: элемент зборнай жалезабетоннай канструкцыі + унутраны (сярэдні) цеплаізаляцыйны слой элемента старой зборнай жалезабетоннай канструкцыі
Новая канструкцыя
  • Цеплаізаляцыя: пліта PAROC Linio 80 з механічнымі крапежнымі элементамі
  • Тоўстая тынкаваная сістэма (у адпаведнасці з інструкцыямі па эксплуатацыі сістэмы)

Калі стары слой ізаляцыі многаслаёвай панэлі знаходзіцца ў незадавальняльным стане, варта яго замяніць. Палажыце новы слой ізаляцыі і тынкаваную сістэму на верхнюю паверхню старой апорнай канструкцыі. Палажыце новы слой у адпаведнасці з асобным рашэннем, прынятым на аснове вынікаў агляду старой канструкцыі.

Renovation, rendered facade 3
Існая канструкцыя
  • Старая апорная канструкцыя: элемент зборнай жалезабетоннай канструкцыі
Новая канструкцыя
  • Цеплаізаляцыя: мацаванне пліт тыпу PAROC Linio 80, PAROC Linio 15 ці PAROC Linio 10 ажыццяўляецца з дапамогай клею і/ці механічных крапежных элементаў у залежнасці ад характарыстык цеплаізаляцыйнай сістэмы.
  • Сістэма тынкавання (у адпаведнасці з інструкцыямі па эксплуатацыі сістэмы)

Глядзіце відэаролік пра рэканструкцыю бетонных панэляў тыпу “сэндвіч”.