А) Сцены з каменных блокаў з драўляным каркасам

 

Калі знешні фасад вырабляецца з драўляных панэляў ці тонкіх сталёвых лістоў, для цеплаізаляцыі каменных сцен могуць выкарыстоўвацца драўляныя каркасныя канструкцыі. У якасці магчымых варыянтаў для выбару рэкамендуецца прымяненне двухслаёвых сістэм цеплаізаляцыі з выкарыстаннем пліт PAROC eXtra і PAROC WAS 25 (t, tb) (альбо PAROC WAS 35 (t, tb)), ці аднаслаёвай сістэмы з пліт PAROC WAS 35(t, tb). Прымяненне двухслаёвых сістэм дазваляе скараціць да мінімуму колькасць мосцікаў холаду ў канструкцыі.

 

 

Stone wall renovation with timber frame
Старая канструкцыя:
  • Бетон на лёгкіх запаўняльніках
Новая канструкцыя:
  • Драўляныя бэлькі / пліта PAROC eXtra
  • Пліта PAROC WAS25 (t, tb) альбо PAROC WAS 35 (t, tb)
  • Вентыляцыйны зазор
  • Абліцоўка

Б) Сцены з каменных блокаў з металічным каркасам

Гэтае канструктыўнае рашэнне можа выкарыстоўвацца як пры будаўніцтве новых, так і пры рэканструкцыі існых будынкаў.

Спосабы мацавання апорных падканструкцый вызначаюцца асобна для кожнага канкрэтнага выпадку. Інструкцыі для выбару адпаведных крапежных элементаў і спосабаў мацавання прапаноўваюцца вытворцамі будаўнічых матэрыялаў. Выбар апорных падканструкцый павінен ажыццяўляцца ў адпаведнасці з характарыстыкамі абранага абліцовачнага матэрыяла і інструкцыямі, дадзенымі пастаўшчыком сістэмы.


Старая канструкцыя:
  • Апорная канструкцыя: бетон на лёгкіх запаўняльніках
Новая канструкцыя:
  • Металічны каркас / пліта PAROC WAS 35(t, tb)
  • Вентыляцыйны зазор
  • Абліцовачны матэрыял