Сістэмы ацяплення, вентыляцыі і кандыцыянавання паветра (АВК) у будынках выконваюць важную ролю. Прапанаваныя кампаніяй Paroc рашэнні для сістэм АВК уключаюць канструкцыі з негаручых матэрыялаў і энергаэфектыўныя рашэнні па ўладкаванню ізаляцыі для ўсіх кампанентаў сістэм АВК, ад труб сістэм ацяплення і водазабеспячэння да дымавых і адводных труб, і ад абсталявання сістэм АВК да вентыляцыйных каналаў.

Рашэнні па уладкаванню ізаляцыі сістэм АВК павінны забяспечваць іх эфектыўную цеплаізаляцыю, а таксама добрыя супрацьпажарныя і шумазніжаючыя характарыстыкі.

Вырабы серыі PAROC Hvac з пакрыццём з алюмініевай фольгі спрыяюць прадухіленню кандэнсацыі, што таксама з’яўляецца адной з асноўных функцый ізаляцыі сістэм АВК. З цягам часу кандэнсацыя прыводзіць да пашкоджання труб, навакольных канструкцый і абсталявання.

Рашэнні на аснове базальтавай ваты PAROC забяспечваюць цеплавую, супрацьпажарную і гукапаглынальную ізаляцыю будынкаў, якая не патрабуе эксплуатацыйнага дагляду напрацягу ўсяго тэрміну службы.