Сістэмы атаплення, вентыляцыі і кандыцыянавання паветра (АВК), у прыватнасці, абсталяванне кацельных і сетак цеплазабеспячэння, характарызуецца вялікай плошчай паверхні і высокімі рабочымі тэмпературамі. Цеплаізаляцыя ўтрымлівае цяпло ў сістэме і прадухіляе перавышэнне ўсталяванай тэмпературы ў рабочым памяшканні. Дзякуючы адпаведнай ізаляцыі абсталявання сістэм АВК забяспечваецца эканомія энергіі і зніжэнне выдаткаў на яе аплату.

У залежнасці ад памеру, формы і рабочай тэмпературы абсталявання прадукцыя PAROC з’яўляецца ідэальным рашэннем для ізаляцыі такіх установак, як:

  • Цеплаабменнікі;
  • Кацельныя ўстаноўкі;
  • Гарачыя вадзяныя бакі і вентыляцыйнае абсталяванне.

Вырабы з пакрыццём з алюмініевай фольгі таксама могуць выкарыстоўвацца для ізаляцыі абсталявання сістэм АВК, асабліва ў сувязі з неабходнасцю прымянення супрацькандэнсацыйнай ізаляцыі.

HVAC Equipment insulated with PAROC Hvac Lamella Mat AluCoat  Справа на ілюстрацыі паказана абсталяванне сістэмы АВК з прымяненнем ізаляцыі тыпу PAROC Hvac Lamella Mat AluCoat, якую устанаўліваюць на месцы эксплуатацыі, а злева на гэтай жа ілюстрацыі паказана абсталяванне сістэмы АВК з унутранай ізаляцыяй.