Дымавыя і адводныя трубы часта падвяргаюцца ўздзеянню вельмі высокіх тэмператур, таму яны патрабуюць прымянення негаручай ізаляцыі, якая мае высокую шчыльнасць на сцісканне. Ізаляцыя павінна захоўваць свае ўласцівасці нават пры высокіх тэмпературах.

Адводныя трубы

Генератары выкарыстоўваюцца ў якасці рэзервовых крыніц  сілкавання, напрыклад, у медыцынскіх установах, якія падключаюць пры спыненні энергасілкавання.  Адпрацаваныя газы прыводных рухавікоў, якія выходзяць праз адводныя трубы, маюць высокую тэмпературу. Пры выбары ізаляцыйнага матэрыялу неабходна ў першую чаргу сыходзіць з умоў забеспячэння супрацьпажарнай бяспекі. Упэўніцеся, што ізаляцыя мае  дастатковую трываласць на сцісканне і здольна захоўваць форму нават пры высокіх тэмпературах.

Для вызначэння неабходнай таўшчыні ізаляцыі ў адпаведнасці з дапушчальнай максімальнай тэмпературай паверхні рэкамендуецца выкарыстоўваць прапанаваную кампаніей разліковую праграму PAROC Calculus.

Сталёвыя дымавыя трубы

Дымавыя трубы з’яўляюцца адной з канструкцый, прымяненне якіх у будынках звязана з найбольшай колькасцю праблем у частцы, якая датычыцца супрацьпажарнай аховы. Кампанія Paroc рэкамендуе выкарыстоўваць гатовыя дымавыя трубы з завадской ізаляцыяй, якія прайшлі перад пастаўкай неабходныя выпрабаванні ў адпаведнасці з усталяванымі патрабаваннямі, а таксама працэдуры адабрэння мясцовымі органамі пажарнага нагляду. Прадукцыя Paroc выкарыстоўваецца пры вырабе шырокага асартыменту  сталёвых дымавых труб.

Steel structure chimney


Прадукцыя PAROC не толькі забяспечвае выдатную цеплаізаляцыю для труб, але таксама выконвае функцыю супрацьпажарнай аховы будынка ў цэлым.

Прымяненне ізаляцыі таксама спрыяе павелічэнню тэрміну службы дымавых труб, прадухіляючы ахалоджванне дымавых газаў да тэмпературы іх магчымай кандэнсацыі, у выніку якой, у сваю чаргу, магчыма ўтварэнне каразійных адкладаў на ўнутранай паверхні трубы.

Прапанаваныя рашэнні для дымавых і адводных труб і патрабаванні да іх могуць змяняцца ад краіны да краіны. Для праверкі адпаведнасці рэкамендуемых вырабаў мясцовым патрабаванням, калі ласка, звяжыцеся з мясцовым прадстаўніцтвам кампаніі Paroc.