Работа абсталявання сістэмы вентыляцыі, а таксама рух паветра праз каналы могуць суправаджацца ўзнікненнем непажаданага шуму. Акрамя таго, праз паветраныя каналы можа перадавацца шум з сумежных памяшканняў ці кватэр.


Эфектыўнае зніжэнне шуму з’яўляецца важным фактарам пры стварэнні больш камфортных умоў для жыцця і работы.Да ліку даступных для спажыўцоў спосабаў зніжэння шуму адносіцца выкарыстанне менш шумнага вентыляцыйнага абсталявання і прымяненне шумаглушыцеляў і гукаізаляцыі.

Прадукцыя PAROC шырока выкарыстоўваецца ў канструкцыях вентыляцыйнага абсталявання і шумаглушыцеляў.  Порыстая валакністая структура і аптымальная шчыльнасць робіць яе ідэальным матэрыялам для зніжэння шуму.

Ventilation duct insulated with PAROC InVent G5 slabs 

Глушэнне шуму ў каналах

Пры неабходнасці зніжэння ўзроўню шуму, які перадаецца праз паветраводы, рэкамендуецца абсталяваць іх гукаізаляцыйнымі плітамі PAROC InVent з пакрыццём. Пліты PAROC InVent спецыяльна разработаны кампаніей Paroc для зніжэння шуму ў каналах.


Гукаізаляцыя


Паветраводы выконваюць функцыю свайго роду гукаперадаючых каналаў, праз якія адбываецца распаўсюджванне шуму з аднаго памяшкання ў другое. Вонкавая ізаляцыя канала дазваляе знізіць узровень шуму, які праходзіць праз сценку канала.

Кампанія Paroc прапануе шырокі выбар пліт і матаў, арміраваных дротавай сеткай, якія прызначаны для выкарыстання ў якасці вонкавай ізаляцыі каналаў. Для палучэння больш падрабязнай інфармацыі пра вышэйзгаданыя канструктыўныя рашэнні, калі ласка, звяжыцеся з мясцовым прадстаўніцтвам кампаніі Paroc. 

Шумаглушыцелі для вентыляцыйных каналаў

Для зніжэння шуму ў вентыляцыйных каналах могуць выкарыстоўвацца шумаглушыцелі. У выпадку размяшчэння каналаў у халодным памяшканні (напрыклад, на гары), рэкамендуемая таўшчыня цеплаізаляцыі павінна складаць не менш за 100 мм. Як правіла, у шумаглушыцелях выкарыстоўваецца менш тоўсты слой ізаляцыі, у выніку чаго ўзнікае патрэба ў укладцы дадатковай ізаляцыі для забеспячэння нармальнай работы вентыляцыйнай сістэмы.