Паколькі вентыляцыйныя каналы, як правіла, пралягаюць паміж дзвума ці некалькімі раздзяляльнымі супрацьпажарнымі зонамі, пераходзячы з адной зоны ў другую, для прадухілення распаўсюджвання пажару ў будынку патрабуецца прымяненне адпаведнай супрацьпажарнай аховы ў каналах і праходах. Прадукцыя PAROC забяспечвае супрацьпажарную ахову аб’ектаў на працягу ўсяго тэрміна службыі не патрабуе эксплуатацыйнага дагляду ці абслугоўвання.

Акрамя цеплаізаляцыі, прадукты PAROC служаць асновай для праектавання надзейных і пажарабяспечных канструкцый. Тым самым зніжаецца патрэба ў прымяненні механічнага супрацьпажарнага абсталявання, напрыклад, спінклерных устройстваў і супрацьпажарных заслонак.

Згодна міжнароднаму стандарту EN ISO 1182 прадукцыя PAROC аднесена да катэгорыі негаручых матэрыялаў.

Fire protection of rectangular ventilation duct with PAROC stone wool products  Fire protection of circular ventilation duct with PAROC stone wool products 

Арміраваныя дротавай сеткай маты, вогнеахоўныя пліты і трубныя секцыі PAROC могуць выкарыстоўвацца ва ўсіх тыпах канструкцый і рашэнняў па абсталяванню сістэм, якія патрабуюць прымянення вогнеўстойлівай ізаляцыі каналаў. Тым не менш для забеспячэння супрацьпажарнай аховы каналаў могуць выкарыстоўвацца розныя рашэнні ў залежнасці ад адпаведных норм і правіл, якія дзейнічаюць у канкрэтнай краіне.

Для праверкі адпаведнасці рэкамендаванага рашэння мясцовым патрабаванням, калі ласка, звяжыцеся з мясцовым прадстаўніцтвам кампаніі Paroc.