Эфектыўнае рашэнне таксама неабходна і для цеплаізаляцыі каналаў, якія выкарыстоўваюцца для перадачы халоднага паветра. Цеплаізаляцыя каналаў дазваляе падтрымліваць у іх больш нізкую тэмпературу ў параўнанні з тэмпературай навакольнага паветра. Награванне халоднага паветра ў канале навакольным паветрам прыводзіць да зніжэння эфектыўнасці работы сістэмы атаплення, вентыляцыі і кандыцыянавання паветра (АВК), у выніку чаго для падтрымання неабходнай тэмпературы паветра ў канале патрабуецца большая колькасць энергіі. Дзякуючы апаведнай цеплаізаляцыі каналаў забяспечваецца работа ўсёй сістэмы вентыляцыі ў адпаведнасці з праектнымі характарыстыкамі пры зніжэнні патрэбы ў каліброўцы абсталявання.
Кандэнсацыя
Інтэнсіўная кандэнсацыя на вонкавай паверхні каналаў, па якіх абываецца перадача асяроддзя з тэмпературай ніжэй тэмпературы навакольнага паветра, выклікае ўзнікненне значных праблем. Ініціацыі працэсу кандэнсацыі на вонкавай паверхні каналаў можа спрыяць высокая вільготнасць паветра.
Утварэнне і падзенне кропель вады можа зрабіць немалую шкоду, прыводзячы, напрыклад, да страты колеру столі і падлогі. Працэс кандэнсацыі выклікае скарачэнне тэрміну службы каналаў, а з ходам часу можа прывесці нават да іх пашкоджання. Кандэнсацыя ў канале адбываецца таксама і ў выпадку зваротнай сітуацыі. Выбар прыдатнага рашэння па абсталяванню цеплаізаляцыі дазваляе лёгка прадухіліць кандэнсацыю. Важнае значэнне для падтрымання тэмпературы паверхні ізаляцыі вышэйшай за тэмпературу навакольнага паветра мае правільны выбар таўшчыні ізаляцыі.
Таксама рэкамендуецца прымяненне эфектыўнага параізаляцыйнага бар’ера для прадухілення пранікнення вільгаці праз ізаляцыю.
Дадзеныя, прадстаўленыя ў табліцы ніжэй, дазваляюць вызначыць умовы, пры якіх патрабуецца прымяненне супрацькандэнсацыйнай ізаляцыі.
Канал
|
Паветра ў канале
|
Места размяшчэння канала
|
Прычына прымянення цеплаізаляцыі |
Абранае канструктыўнае рашэнне |
Канал для забору знешняга паветра, кандыцыянаванне паветра і г.д. |
Халоднае паветра |
У цёплым ацепленым памяшканні (з тэмпературай вышэй тэмпературы ў канале) |
Кандэнсацыя на вонкавай паверхні |
Цеплаізаляцыя + параізаляцыйны бар’ер, герметызацыя ўшчыльнікавай стужкай
|
Паступаючае гарачае паветра, адпрацаванае паветра і г.д. |
Цёплае паветра |
У халодным неацепленым памяшканні |
Кандэнсацыя на ўнутранай паверхні |
Цеплаізаляцыя |
У цёплым, ацепленым памяшканні |
Цеплаізаляцыя для зніжэння страт энергіі |
Цеплаізаляцыя |
Прапанаваная кампаніей Paroc разліковая праграма PAROC Calculus дазваляе лёгка вызначыць патрэбную таўшчыню ізаляцыі. У выпадку прымянення ізаляцыі для цеплавой і супрацьпажарнай аховы вогнеўстойлівую ізаляцыю варта заўсёды размяшчаць максімальна блізка да канала з абавязковай укладкай слаёў цеплаізаляцыі і параізаляцыі паверх вогнеўстойлівай ізаляцыі. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі адносна супрацьпажарнай аховы каналаў, калі ласка, звяжыцеся з мясцовым прадстаўніцтвам кампаніі PAROC.