ПРЫРОДА ВАМ СКАЖА: "ДЗЯКУЙ"

19 Сак 2015

Міжнародная акцыя "Earth Hour" ("Гадзіна зямлі") праходзіць па ўсім свеце па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі дзікай прыроды (WWF) з 2007 года і ў гэтым годзе ахоплівае больш за 7000 гарадоў. Кароткачасовае выключэнне святла і электрапрыбораў мільёнамі людзей дэманструе неабыякавае стаўленне жыхароў планеты да небяспечных наступстваў змены клімату.

Час Земли в Беларуси"Гадзіна зямлі" пройдзе ў Мінску, Гродна, Гомелі, Брэсце, Баранавічах, дзе на адну гадзіну пагасне авятленне адміністрацыйных будынкаў, універсітэтаў, гандлёвых цэнтраў і аб'ектаў грамадскага харчавання.

Акцыю ўжо падтрымалі Міністэрства энергетыкі, Дэпартамент па энергаэфектыўнасці, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства ўнутраных спраў і іншыя. Акцыя не засталася па-за ўвагай такой сацыяльна-адказнай кампаніі, як PAROC. У гэтым годзе ў ёй прымуць удзел усе дылеры і партнёры кампаніі.

Прадстаўніцтва PAROC у Рэспубліцы Беларусь упэўнена ў тым, што буйныя кліенты і рознічныя пакупнікі, якія аддаюць перавагу натуральнай экалагічнай мінеральнай ваце PAROC пры ўцяпленні будынкаў, клапоцяцца аб энергазберажэнні і экалогіі. Менавіта таму мы спадзяемся на іх падтрымку і шырокі рэзананс сярод такіх жа неабыякавых да праблем экалогіі людзей.

Каб прыняць удзел у акцыі, неабходна 28 сакавіка 2015 года на адну гадзіну з 20.30 да 21.30 адключыць святло і непатрэбныя электрапрыборы дома або ў офісе.

Паверце, маленькай дапамогі не бывае! Аднойчы прырода Вам скажа: "Дзякуй!".