Рашэнні PAROC на канферэнцыі "Сучасныя дахі і дахавыя матэрыялы"

30 Сак 2017

Кампанія PAROC стала партнёрам Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Сучасныя дахі і дахавыя матэрыялы», арганізаванай РУП “Будтэхнорм” 28 сакавіка 2017 года.

PAROC-conference-2017-BY


Сярод пытанняў, якія абмяркоўваліся на канферэнцыі: матэрыялы для ізаляцыі дахаў, сучасны падыход для вызначэння пажарнай небяспекі дахаў, асаблівасці сістэмы эксплуатаваных дахаў, сучасныя дахі для зялёных насаджэнняў і іншыя актуальныя пытанні.

Кампанія PAROC, эксперт у галіне цеплаізаляцыі, прапанавала ўдзельнікам канферэнцыі эфектыўныя рашэнні для ізаляцыі пляскатых дахаў з прымяненнем прадуктаў PAROC ROS 60, PAROC ROS 40, PAROC ROB 60, а таксама ўніверсальнае рашэнне для цеплаізаляцыі страпільнай канструкцыі даха з прымяненнем PAROC eXtra.

Пазнаёміцца з шматлікімі рашэннямі PAROC для ўцяплення дахаў можна тут.