Дзень вялікіх перамог!

28 Чэр 2018

PAROC-brave-run

 

 

 

 

 

 

Кампанія PAROC упершыню далучылася да святкавання Дня Перамогі, прыняўшы ўдзел 9 мая ў “Забегу адважных”.

Прыгодніцкая гонка пад эгідай Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі адбылася ў сталічным парку Перамогі. Яна стала ўжо традыцыйнай і з кожным годам выклікае непадробную цікавасць сярод аматараў актыўнага ладу жыцця. У забегу прынялі ўдзел больш за 1500 чалавек розных узростаў, інтарэсаў і прафесій.

Адважных удзельнікаў прыйшлі падтрымаць іх родныя, сябры і жыхары горада, якія з вялікай цікавасцю рэагавалі на тое, што адбывалася ў парку. Выпадковыя гледачы наракалі на тое, што па нейкіх прычынах не ведалі пра такі арыгінальны і спартыўны спосаб адзначыць Дзень Перамогі! Між тым, удзельнікам гонкі трэба было пераадолець трасу з перашкодамі, дзякуючы якой, на нейкія імгненні можна было акунуцца ў атмасферу ваенных гадоў і адчуць на сабе цяжкасць ваеннай справы.

Кампанія PAROC прапанавала сваю прадукцыю, ўніверсальную цеплаізаляцыю PAROC eXtra, ў якасці аднаго з этапаў трасы, што, бясспрэчна, стала незвычайным і запамінальным новаўвядзеннем гонкі.

Падтрымаць адважных удзельнікаў прыехалі прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь на чале з Міністрам.

Сонечнае надвор'е, усе фарбы мая, радасць Перамогі, эмоцыі шчасця, музычныя падарункі, сяброўская атмасфера і шмат усмешак - усё гэта суправаджала забег адважных, які ўпісаў новую старонку ў гісторыю масавага спорту Беларусі.