PAROC – Бронзавы партнёр Мінскага паўмарафону 2018

18 Вер 2018

Кампанія Paroc Group, бронзавы партнёр Мінскага паўмарафону 2018, на Мінскім паўмарафоне прэзентавала новы прадукт -­ універсальную цеплаізаляцыю PAROC eXtra Light, - лёгкасць, сіла і энергія якога адпавядае дадзенай значнай спартыўнай падзеі.

Minsk-Half-Marathon-2018

Мінскі паўмарафон 2018 у лічбах выглядае так: рэкордная колькасць удзельнікаў (35 000) з 53 краінаў свету і 198 населеных пунктаў Беларусі, 1300 замежных удзельнікаў, падтрымка мерапрыемства 134 СМІ. Агульная дыстанцыя, пераадоленая ўсімі ўдзельнікамі марафону – 272 000 кіламетраў.

Відавочна, што мерапрыемства адбылося згодна міжнародным стандартам правядзення легкаатлетычных спаборніцтваў і было арганізавана на высокім узроўні бяспекі. Бяспека – адзін з асноўных падыходаў да якасці прадуктаў PAROC і працэсаў іх вытворчасці.

Чаму кампанія PAROC прыняла ўдзел у Мінскім паўмарафоне 2018? Таму што ўжо больш за 80 гадоў кампанія вырабляе высокаякасную цеплаізаляцыю з каменнай ваты і мае гонар называцца адным з лепшых і найбуйнейшых вытворцаў у свеце. Дзякуючы выкарыстанню цеплаізаляцыі з каменнай ваты, значна памяншаецца выкарыстанне энергіі на абагрэў памяшканняў зімой і ахалоджванне летам, што станоўча ўплывае на прыроду і клімат планеты. На працягу свайго прафесійнага марафону кампанія не толькі займалася развіццём тэхналогій і нарошчваннем аб’ёмаў вытворчасці, але і ўдасканальвала метады аховы навакольнага асяроддзя. PAROC верыць, што нашыя агульныя намаганні дапамогуць зберагчы жыццё на планеце для будучых пакаленняў!

Паглядзіце, якое неверагоднае мерапрыемства адбылося ў нашым горадзе з удзелам кампаніі PAROC.