PAROC падтрымлівае веларух краіны

12 Май 2018

Paroc-eXtra-BY

Традыцыйна год за годам кампанія Paroc удзельнічае ў маштабным веласіпедным руху краіны. І гэта не выпадкова. 

Прыхільнікаў двухколавага транспарту ў Мінску з кожным годам становіцца ўсё больш. Па некаторай інфармацыі, сёння ў сталіцы налічваецца больш за 800 тыс. ровараў.

Галоўнай падзеяй для веласіпедыстаў з’яўляецца ўдзел у фестывалі “Viva ровар’’, які штогод павялічвае колькасць удзельнікаў, у тым ліку міжнародных. Так, у 2018 годзе на фестываль прыехалі прадстаўнікі з 20 краінаў свету. А ўсіх энтузіястаў веларуху выйшла на старт амаль 20 тысяч чалавек.

Касцюміраваны велапрабег ад парка Перамогі на праспекце Пераможцаў да "Мінск-Арэны" і назад стаў першым этапам свята.

Другі прапанаваў веласіпедыстам нямала прыемных сюрпрызаў, сярод якіх вылучыўся ужо традыцыйны 35-метровы велалабірынт PAROC. Усе жадаючыя мелі магчымасць на працягу ўсяго свята спаборнічаць адзін з адным на спрыт і хуткасць, за якія кампанія PAROC падрыхтавала ўдзельнікам каштоўныя падарункі.

Велалабірынт PAROC штогод карыстаецца папулярнсцю сярод дзяцей і дарослых дзякуючы бяспечным і экалагічным матэрыялам PAROC eXtra, якія выкарыстоўваюцца ў якасці элементаў гульнёвай зоны.