Пераможа мацнейшы

20 Ліс 2019
PAROC-FIFA-19

Цягам сезона-2019 перад кожным хатнім матчам БАТЭ на "Барысаў-Арэне" адбываліся спаборніцтвы па FIFA'19 у фармаце 2х2, арганізаваныя камнаніяй PAROC, партнёрам футбольнага клуба БАТЭ.

І вось надыходзіць час вырашальнага раўнда, куды прабіліся пераможцы адборачных этапаў. Грандфінал прымае зона актыўнасці PAROC каля сектара А1 на 2-м узроўні стадыёна - у нядзелю, 24 лістапада.

Сустракаемся ў 13.00, каб вызначыць пераможцаў, якія атрымаюць ад PAROC выдатныя падарункі! Відовішча абяцае быць яскравым і цікавым!