Супрацьпажарная ахова будынка падзяляецца на дзве катэгорыі: актыўную і пасіўную. Актыўная супрацьпажарная ахова, якая спрацоўвае непасрэдна пры ўзнікненні пажару, уключае ў сябе сістэмы выяўлення агню і сігналізацыю аб пажары, аўтаматычныя спрынклерныя сістэмы пажаратушэння, дзверы і жалюзі з плаўкімі элементамі, сістэмы пажарнага асвятлення і супрацьдымнай вентыляцыі. Недахопам актыўнай супрацьпажарнай сістэмы з’яўляецца магчымасць адносна лёгкага парушэння яе працаздольнасці, напрыклад, у выніку актаў вандалізму, звязаных з наўмысным пашкоджаннем механізму падачы вады ці вывядзеннем з строю размеркавальных клапанаў, ці праз элементарна недасведчанае абыходжанне з абсталяваннем. Таму для забеспячэння сапраўдна эфектыўнай аховы ад пажару неабходна выкарыстанне некалькіх сістэм аховы.
Сістэмы пасіўнай супрацьпажарнай аховы, як правіла, бываюць прадстаўлены сродкамі супрацьпажарнай аховы, якія ўбудаваны ў канструкцыю будынка ў мэтах забеспячэння яго здольнасці вытрымліваць уздзеянне агню напрацягу пэўнага часу. Сістэмы пасіўнай супрацьпажарнай аховы забяспечваюць ахову канструкцыі будынка і жыццё людзей у будынку ў выпадку ўзнікнення пажару, прадухіляючы ці перашкаджаючы распаўсюджванне агню ўнутры ці звонку памяшканняў, забяспечваючы ўстойлівасць будынку і магчымасць і бяспечнасць экстраннай эвакуацыі людзей.
Меры пасіўнай супрацьпажарнай аховы ўключаюць канструктыўныя, будаўнічыя і арганізацыйныя меры аховы, такія як падзяленне памяшканняў на адсекі, наяўнасць эфектыўных і бяспечных сродкаў эвакуацыі і забеспячэнне доступу ў будынак для пажарных.
Выбар тыпу будаўнічых матэрыялаў і парадак іх выкарыстання для забеспячэння неабходнага ўзроўню пасіўнай супрацьпажарнай аховы залежыць ад двух фактараў: рэакцыя матэрыялаў на ўздзеянне агню і іх вогнеўстойлівасць.
Дзякуючы высокай тэмпературы плаўлення базальтавая вата маркі PAROC з’яўляецца ідэальным матэрыялам для прымянення ў сістэмах супрацьпажарнай аховы. Яна захоўвае свае ўласцівасці пры тэмпературах да 1000 °C.