А) Сцены з каменных блокаў з драўляным каркасам
Калі знешні фасад вырабляецца з драўляных панэляў ці тонкіх сталёвых лістоў, для цеплаізаляцыі каменных сцен могуць выкарыстоўвацца драўляныя каркасныя канструкцыі. У якасці магчымых варыянтаў для выбару рэкамендуецца прымяненне двухслаёвых сістэм цеплаізаляцыі з выкарыстаннем пліт PAROC eXtra і PAROC WAS 25t, ці аднаслаёвай сістэмы з пліт PAROC WAS 35. Прымяненне двухслаёвых сістэм дазваляе скараціць да мінімуму колькасць мосцікаў холаду ў канструкцыі.

|
Старая канструкцыя:
- Бетон на лёгкіх запаўняльніках
Новая канструкцыя:
- Драўляны каркас / пліта PAROC eXtra
- Пліта PAROC WAS 25t
- Вентыляцыйны зазор
- Абліцоўка
|
Б) сцены з каменных блокаў з металічным каркасам
Гэтае рашэнне ўключае ўсталяванне дадатковай ізаляцыі і вентыліруемай вонкавай абліцоўкі.
Яно можа выкарыстоўвацца як пры будаўніцтве новых, так і пры рэканструкцыі існых будынкаў.
Спосабы мацавання апорных падканструкцый вызначаюцца асобна для кожнага канкрэтнага выпадку. Інструкцыі для выбару адпаведных крапежных элементаў і спосабаў мацавання прапаноўваюцца вытворцамі будаўнічых матэрыялаў. Выбар апорных падканструкцый павінен ажыццяўляцца ў адпаведнасці з характарыстыкамі абранага абліцовачнага матэрыяла і інструкцыямі, дадзенымі пастаўшчыком сістэмы.

|
Старая канструкцыя:
- Апорная канструкцыя: бетон на лёгкім запаўняльніку
Новая канструкцыя:
- Металічны каркас / пліта PAROC WAS 35t
- Вентыляцыйны зазор
- Абліцовачны матэрыял
|

|
Старая канструкцыя:
- Апорная канструкцыя: бетон на лёгкім запаўняльніку
Новая канструкцыя:
- Металічны каркас / пліта PAROC eXtra
- Ветраахоўная ізаляцыя: пліта PAROC WAS 25t
- Вентыляцыйны зазор
- Абліцовачны матэрыял
|
Гэтыя рашэнні ўключаюць усталяванне дадатковай ізаляцыі і вентыліруемай вонкавай абліцоўкі. Яны могуць выкарыстоўвацца для ізаляцыі сцен з бетонных ці каменных блокаў як пры будаўніцтве новых, так і пры рэканструкцыі старых будынкаў.