Агульныя правілы абыходжання з матэрыялам

Бяспечнае абыходжанне і работа з базальтавай ватай маркі Paroc

Парадак захавання і правілы абыходжання з матэрыялам 

Пры захаванні ізаляцыйнага матэрыялу на адкрытым паветры неабходна ахоўваць яго ад дажджу. Упакаваны матэрыял неабходна размяшчаць на плоскай платформе, якая не кранаецца зямлі, напрыклад, на плоскіх паддонах ці падобных апорах. Пры неабходнасці упакоўкі з матэрыялам на паддонах варта накрываць воданепранікальным брызентам ці поліэтыленавай плёнкай. Калі, нягледзячы на гэтыя меры, адбудзецца намаканне ізаляцыйнага  матэрыялу, яго можна прасушыць і далей выкарыстоўваць звычайным чынам. Высыханне базальтавай ваты адбываецца хутка.

Спосаб абыходжання з упакаваным ізаляцыйным матэрыялам павінен прадухіляць магчымае пашкоджанне ўпакоўкі. Асаблівую асцярожнасць варта захоўваць у працэсе разгрузкі упаковак з матэрыялам, каб пазбегнуць пашкоджання іх краёў і вуглоў.

Рэзка матэрыялу

Базальтавая вата маркі Paroc зручная ў абыходжанні і лёгка паддаецца рэзцы. Для рэзкі матэрыялу рэкамендуецца выкарыстоўваць спецыяльны нож з шырокім лязом. Пры неабходнасці выканання невялікай колькасці аперацый рэзкі рэкамендуецца выкарыстоўваць спецыяльныя сталы для рэзкі, якія дазваляюць лёгка і дакладна выканаць рэзку з захаваннем зададзеных вуглоў.

Пры рэзцы пліт з абліцовачным пакрыццём пачынаць рэзку неабходна з боку абліцоўкі. 

Агульныя правілы мантажу ізаляцыі

Работы па мантажу ізаляцыі трэба выконваць на самай ранняй ступені працэсу будаўніцтва, калі забяспечана лёгкасць доступу і добрая вентыляцыя.

Пры мантажы ізаляцыі неабходна захоўваць асярожнасць, а пасля завяршэння аперацый варта ўпэўніцца ў адсутнасці зазораў паміж плітамі і ў злучэннях. Неабходна забяспечыць шчыльнае прыляганне ізаляцыі да цёплага боку канструкцыі. Пры гэтым важна не дапусціць узнікнення неперарыўных шчылін на цёплым баку ізаляцыі. Наяўнасць шчылін на цёплым баку ізаляцыі ў зоне кантакту з халодным бокам канструкцыі значна зніжае эфектыўнасць ізаляцыі.

Рэкамендуецца выкарыстоўваць пліты, якія дакладна адпавядаюць па памерах канкрэтнай канструкцыі. Варта пазбягаць выкарыстання дробных фрагментаў ізаляцыі (менш за 200 мм), бо гэта павышае рызыку ўзнікнення зазораў.

Злучэнні стыкаў паміж слаямі ізаляцыі павінны выконвацца ўнахлёст. Трэба пазбягаць сумяшчэння пліт па чатырох вуглах.

Working Safely with Stone Wool

Showering

 У канцы рабочага дня неабходна прыняць душ, абмыўшы усё цела вялікай колькасцю цёплай ці халоднай вады. Пасля прымання душу трэба пераапрануцца ў чыстае адзенне.

Clearing upПасля заканчэння работ трэба выдаліць з рабочага места ўсе адходы.

Уборку памяшкання, у якім праводзіліся аперацыі з базальтавай ватай, пажадана праводзіць не радзей за адзін раз на дзень.

Ventilation

Для памяншэння ўтрымання пылу ў рабочай зоне неабходна забяспечыць добрую вентыляцыю памяшкання.

 

Safety 

Вынікі праведзеных даследванняў сведчаць, што валокны базальтавай ваты не аказваюць шкоднага ўплыву на здароўе чалавека. Каб пазбегнуць раздражнення скуры, рэкамендуецца карыстацца сродкамі аховы.

Выбар сродкаў індывідуальнай аховы трэба рабіць у адпаведнасці з патрэбамі і з улікам канкрэтных рабочых умоў. Спецадзенне трэба трымаць асобна ад астатняга адзення.

Калі вашыя вочы занадта адчувальныя да пылу, трэба карыстацца ахоўнымі акулярамі. Гэта асабліва важна пры рабоце з накладной ізаляцыяй. Калі вы носіце кантактныя лінзы, то пры рабоце з ізаляцыяй абавязкова трэба надзяваць ахоўныя акуляры, якія шчыльна прылягаюць да твару. 

Waste handling

Рэкамендуецца выкарыстоўваць пліты, якія дакладна адпавядаюць па памерах канкрэтнай канструкцыі.  Рэшткі ізаляцыйнага матэрыялу можна выкарыстоўваць у якасці дадатковай ізаляцыі халоднай гары ці ў якасці запаўняльніка ў земляной засыпцы. Адходы ізаляцыі не робяць шкоды навакольнаму асяроддзю.

Поліэтыленавая ўпакоўка нізкай шчыльнасці (PE-LD) належыць паўторнаму выкарыстанню ці спальванню.

Пры адсутнасці адпаведных забарон з боку мясцовых улад размяшчэнне адходаў базальтавай ваты і яе ўпакоўкі трэба праводзіць на звычайных участках для размяшчэння адходаў.

Утылізацыя адходаў базальтавай ваты пры знясенні будынкаў можа выконвацца ў парадку, усталяваным для утылізацыі вытворчых адходаў.