Агульныя рэкамендацыі для мантажу схільных дахаў: рэканструкцыя

У якасці дадатковай ізаляцыі бэлек перакрыцця гары рэкамендуецца выкарыстоўваць пліты Paroc eXtra.

Loft, additional insulation

Зрабіце агляд старой гары для ацэнкі стану ізаляцыі і канструкцый. Калі старая канструкцыя і ізаляцыя знаходзяцца ў здавальняючым стане, неабходна толькі пакласці на іх некалькі дадатковых слаёў новай ізаляцыі. Калі старыя матэрыялы занадта вільготныя ці цвілыя, іх неабходна замяніць. Пры  выяўленні пашкоджання матэрыялаў вільгаццю неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на стан канструкцыі і правесці яе рамонт. Варта ўпэўніцца ў непранікальнасці сістэмы бэлькавага перакрыцця гары ад вільгаці, якая ўтрымліваецца ў паветры, якое ідзе знізу. Неабходна выканаць герметызацыю ўсіх праходаў.

Loft, additional insulation 2

Мантаж ветраадводных панэляў на падножжы даху павінен выконвацца такім чынам, каб верхняя частка панэлі размяшчалася, як мінімум, на 150 мм вышэй за новую ізаляцыю. Неабходна ўпэўніцца ў наяўнасці паветранага зазору паміж новай ізаляцыяй і дахам, велічыня якога павінна складаць не менш за 20-50 мм.

Loft, additional insulation 3

Мантаж парогаў і рамы ўваходнага праёму павінен забяспечваць іх размяшчэнне з перавышэннем не менш за 50 мм над выраўнаванай паверхняй слоя ізаляцыі.

Loft, additional insulation 4

Укладку пліт Paroc eXtra трэба пачынаць з вуглоў франтона, рухаючыся ў накірунку да цэнтру бэлькавай канструкцыі. Укладку першага слоя трэба праводзіць роўна з верхняй гранню наяўнай бэлькі. Укладку наступных слаёў пліт Paroc eXtra трэба выконваць такім чынам, каб іх злучэнні размяшчаліся ў шахматным парадку.

Неабходна мець на ўвазе наступнае:

  • Упэўніцеся, ці дастаткова трывалы дах.
  • Укладка дадатковага слоя прыводзіць да зніжэння тэмпературы ў прасторы гары. У сувязі з гэтым, каб пазбегнуць праблем, звязаных з утварэннем цвілі, узнікае патрэба ў добрай вентыляцыі прасторы гары. Каб забяспечыць такую вентыляцыю, неабходна наяўнасць вентыляцыйных адтулін у франтонах ці ўсталяванне ветраадводных экранаў.
  • Ветраадводныя экраны рэкамендуецца прымяняць для накіравання плыні вентыляцыйнага паветра праз паветраны зазор, які праходзіць уздоўж даху. Гэта перашкаджае прасочванню паветра праз ізаляцыю, і яе эфектыўнасць не зніжаецца.
  • Не забудзьцеся на неабходнасць цеплаізаляцыі ўсіх вентыляцыйных каналаў і уваходнага праёму.