Мантаж тынкаваных фасадаў

Мантаж маркіраванай паверхняй унутр

Адна з паверхняў кожнай з ізаляцыйных пліт мае маркіраванне ў выглядзе плям ці ліній чырвонага колеру , якія паказваюць, што ў час мантажу гэтая паверхня заўсёды павінна быць звернутая ўнутр. Гэта забяспячвае фарміраванне аптымальнага аснавання для нанесення тынку. Пры ўкладцы ізаляцыйных пліт у два слаі гэта ў першую чаргу датычыцца вонкавага слоя пліт.

Пры мантажы ізаляцыі неабходна захоўваць асцярожнасць

Укладка пліт павінна забяспечваць іх шчыльнае прыляганне да аснавання, каб выключыць утварэнне суцэльных паветраных каналаў паміж сцяной і ізаляцыяй. Злучэнні пліт павінны размяшчацца ў шахматным парадку. Неабходна пазбягаць выкарыстання дробных фрагментаў ізаляцыі, бо гэта можа прывесці да атрымання няякасных злучэнняў.

Мацаванне тынкаванай ізаляцыі

Мантаж тынкаваных сістэм з выкарыстаннем ізаляцыйных ламеляў Paroc выконваецца галоўным чынам з дапамогай клеевых раствораў. Мантаж тынкаваных сістэм з выкарыстаннем ізаляцыйных пліт Paroc можа выконвацца як з дапамогай клеевых раствораў, так і з дапамогай механічных крапежных элементаў. Клеевы раствор неабходна наносіць раўнамерна па ўсяму перыметру пліт,  а таксама на некалькіх участках паверхні пасярэдзіне пліт (гл. схему). Спосаб мацавання і колькасць крапежных элементаў залежаць ад тыпу сцяны, ветравых нагрузак і вышыні будынка. Пры выбары сістэмы мацавання кіруйцеся інструкцыяй па эксплуатацыі сістэмы – у кожнага ўласніка сістэмы маюцца свае крапежныя дэталі і клеевыя растворы, спецыяльна падабраныя і правераныя прымяненнем на пэўных сістэмах.

Пры мантажы тоўстых тынкаваных сістэм рэкамендуецца выкарыстоўваць толькі механічныя крапежы. 

Якасць паверхні

Для забеспячэння неабходнага счаплення паміж слаямі ізаляцыі і тынку неабходна забяспечыць чысціню і адсутнасць пылу на паверхні ізаляцыі. Гэта неабходна ўлічваць пры захаванні  і транспартыроўцы ізаляцыі на места мантажу. Таксама неабходна памятаць пра неабходнасць аховы ад верагодных пашкоджанняў ці забруджвання краёў і тарцоў ізаляцыйных пліт і ламеляў.

Выключэнне доўгага ўплыву фактараў надвор’я

Пры выкарыстанні тынкаваных сістэм нельга на доўгі час пакідаць паверхню ізаляцыі адкрытай ці ў стане з незакончанай фінішнай абліцоўкай. Доўгі ўплыў фактараў надвор’я на паверхню тынкаванай  ізаляцыі вядзе да яе старэння, што ў сваю чаргу прыводзіць да кепскага счаплення са слоем тынку. Калі старэнне ізаляцыі ўсё ж адбылося, то “змярцвелую” паверхню неабходна апрацаваць шчоткай (на глыбіню 1-2 мм) для адкрыцця слою свежых валокнаў базальтавай ваты.

Ахова ізаляцыі ад моцнага дажджу

Базальтавая вата маркі Paroc уяўляе сабой матэрыял, устойлівы да ўздзеяння вільгаці, тым не менш, у працэсе яго  ўкладкі рэкамендуецца накрываць яго ахоўным чахлом, асабліва ў час моцнага дажджу. 

Наяўнасць вільготнай цеплаізаляцыі ў канструкцыі

Базальтавая вата ўяўляе сабой парапранікальны і воданепрымальны матэрыял. Калі паверхня вырабу вельмі вільготная, то пасля мантажу ў канструкцыю яна звычайна хутка высыхае і яе цеплаізаляцыйныя якасці не пагаршаюцца.

У выпадку нязначнага звільгатнення ізаляцыі з немаркіраванага боку можна праводзіць мантаж вырабу, бо ў далейшым адбудзецца натуральнае высыханне матэрыялу за кошт унутранай вентыляцыі ў канструкцыі. Тым не менш, ізаляцыйныя пліты, намоклыя з абодвух бакоў, неабходна замяніць.

Захаванне

Каб прадухіліць пагаршэнне функцыянальных уласцівасцяў ізаляцыі да яе мантажу, яе неабходна захоўваць ва ўпакоўцы з захаваннем неабходных мер для выключэння пашкоджання, намакання ці забруджвання.