Рэкамендацыі па мантажных работах для вентыліруемай падлогі

Дадатковая ізаляцыя вентыліруемай падлогі

Выгляд зверху

Insulating ventilatilated floor above 1  Зніміце насціл падлогі і зрабіце агляд для ацэнкі стану старой ізаляцыі і апорнай канструкцыі. Калі старая канструкцыя і ізаляцыя знаходзяцца ў здавальняючым стане, неабходна толькі пакласці на іх некалькі дадатковых слаёў новай ізаляцыі. Калі старыя матэрыялы занадта вільготныя ці цвілыя, іх неабходна замяніць. Пры  выяўленні пашкоджання матэрыялаў вільгаццю неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на стан канструкцыі і правесці яе рамонт.  Праверце стан ветраахоўнай пліты, а таксама стан асновы. Трэба ачысціць аснову. Праверце, ці забяспечваецца неабходная вентыляцыя асновы. Для прадухілення пад’ёму вільгаці з грунту ўлажыце на яго слой палімернай плёнкі. Пакіньце па краях плёнкі запас каля 100 мм. Каб утрымаць плёнку на месцы, прыцісніце яе краі да грунту камянямі.
 Insulating ventilated floor above 2 Пры неабходнасці трэба ўлажыць дадатковыя слаі ізаляцыі, узровень паверхні якой павінен быць, як мінімум, на 200 мм вышэй за аснову.
 Insulating ventilatilated floor above 3 Для ўкладкі драўнянавалакняных пліт у якасці чарнавой падлогі трэба па нізу бэлек прыбіць апорныя рэйкі. Пасля ўкладкі чарнавой падлогі, ва ўсе праёмы паміж бэлек трэба ўлажыць ізаляцыю такім чынам, каб верхняя частка пліт ізаляцыі была на 10-20 мм вышэй за верхні край бэлькі. Упэўніцеся ў адсутнасці зазораў.
 Insulating ventilatilated floor above 4 Усталюйце параізаляцыю. Прыбейце ці замацуйце з дапамогай шрубаў новую драўнянастружкавую пліту ці драўняны насціл у якасці чыставога пакрыцця падлогі.

 

Выгляд знізу

 

 Insulating ventilatilated floor below 1 Зніміце чыставую падлогу і ўсю наяўную ізаляцыю. 
 Insulating ventilatilated floor below Упэўніцеся ў наяўнасці вольнай прасторы для ўсталявання ізаляцыі таўшчынёй 200 мм . Пры неабходнасці ўсталюйце новыя бэлькі.
 Insulating ventilatilated floor below 3 Улажыце пліты Paroc eXtra паміж бэлькамі і ўпэўніцеся ў адсутнасці зазораў. Пры выбары і ўкладцы пліт павінен захоўвацца запас па таўшчыні 10 мм. Перад усталяваннем ветраахоўных пліт трэба замацаваць пліты на месцы з дапамогай пластыкавых накладак.
 Insulating ventilatilated floor below 4 У якасці ветравой аховы рэкамендуецца выкарыстоўваць пліты PAROC WAS 25t. Мацаванне ветраахоўных пліт выконваецца з выкарыстаннем цвікоў з шайбамі.
 Insulating ventilatilated floor below 5 Ачысціце аснаванне. Праверце, ці забяспечваецца неабходная вентыляцыя асновы праз вентыляцыйныя адтуліны. Для прадухілення пад’ёму пароў вільгаці з грунту ўлажыце на яго слой палімернай плёнкі. Для ўтрымання плёнкі на месцы прыцісніце яе краі да грунту камянямі.