Рэкамендацыі па мантажных работах пры рэканструкцыі падвальных сцен

Дадатковая ізаляцыя падвальных сцен

 Basement wall 1 Акапайце сцяну з выемкай грунту па ўсяму яе перыметру. Упэніцеся, што сцяна мае роўную паверхню і не мае дэфектаў. Пры выяўленні любых дэфектаў іх трэба ліквідаваць.
 Basement wall 2 Улажыце слой цэментнага раствору на пояс у злучэнні фундаментнай пліты з падвальнай сцяной. Упэўніцеся, што паверхня сцяны сухая, і нанясіце на яе два слаі мембраннага пакрыцця “плаваючага” тыпу ці пакрыцця на аснове каменнавугальнага дзёгцю, які прымяняецца ў халодным стане, вышынёй каля 500 мм. Пакрыццё трэба наносіць раўнамерна па ўсёй вышыні сцяны, захопліваючы ім, у тым ліку, палову вышыні фундамента.
 Basement wall 3 Устаноўку пліт Paroc GRS 20 трэба пачынаць знізу (мінімальная таўшчыня: 80 мм). Усталюйце ніжнюю пліту на фундамент, пакрыты слоем цэментнага раствору. Прыціснуўшы пліты адна да адной, неабходна ліквідаваць зазоры. Мацаванне пліт ажыццяўляецца цвікамі з шайбамі, у разліку, як мінімум, дзве пары на адну пліту.
 Basement wall 4 Край ізаляцыі павінен знаходзіцца на 100 мм ніжэй за меркаваны ўзровень зямлі. Улажыце слой цэментнага раствору паверх ізаляцыі.
 Basement wall 5 Усталюйце новую дрэнажную трубу, размясціўшы яе на 250 мм ніжэй за аснаванне фундамента. Новую дрэнажную трубу трэба ўлажыць у гравій, папярэдне абгарнуушы яе валакністай тканінай для прадухілення заглейвання.
 Basement wall 6
Запоўніце траншэю па перыметру сцяны вынятым раней грунтам. Градыент ухілу грунту адносна дома павінен складаць не менш за 1:20. Высаджванне кветак і кустовых раслін трэба праводзіць на адлегласці не менш за адзін метр ад сцяны.