Рэкамендацыі па мантажу падвальных сцен

Дадатковая ізаляцыя падвальных сцен

Акапайце сцяну з выемкай грунту па ўсяму яе перыметру. Упэніцеся, што сцяна мае роўную паверхню і не мае дэфектаў. Пры выяўленні любых дэфектаў іх трэба ліквідаваць.

Улажыце слой цэментнага раствору на пояс у злучэнні фундаментнай пліты з падвальнай сцяной. Упэўніцеся, што паверхня сцяны сухая, і нанясіце на яе два слаі мембраннага пакрыцця “плаваючага” тыпу ці пакрыцця на аснове каменнавугальнага дзёгцю, які прымяняецца ў халодным стане, вышынёй каля 500 мм. Пакрыццё трэба наносіць раўнамерна па ўсёй вышыні сцяны, захопліваючы ім, у тым ліку, палову вышыні фундамента.

Устаноўку пліт Paroc GRS 20 трэба пачынаць знізу (мінімальная таўшчыня: 80 мм). Усталюйце ніжнюю пліту на фундамент, пакрыты слоем цэментнага раствору. Прыціснуўшы пліты адна да адной, неабходна ліквідаваць зазоры. Мацаванне пліт ажыццяўляецца цвікамі з шайбамі, у разліку, як мінімум, дзве пары на адну пліту.

Край ізаляцыі павінен знаходзіцца на 100 мм ніжэй за меркаваны ўзровень зямлі. Улажыце слой цэментнага раствору паверх ізаляцыі.

Усталюйце новую дрэнажную трубу, размясціўшы яе на 250 мм ніжэй за аснаванне фундамента. Новую дрэнажную трубу трэба ўлажыць у гравій, папярэдне абгарнуушы яе валакністай тканінай для прадухілення заглейвання.

Запоўніце траншэю па перыметру сцяны вынятым раней грунтам. Градыент ухілу грунту адносна дома павінен складаць не менш за 1:20. Высаджванне кветак і кустовых раслін трэба праводзіць на адлегласці не менш за адзін метр ад сцяны.