Уладкаванне цёплай гары

Warm attic 1

Зрабіце агляд старой гары для ацэнкі стану ізаляцыі і канструкцый. Калі старая канструкцыя і ізаляцыя знаходзяцца ў здавальняючым стане, неабходна толькі пакласці на іх некалькі дадатковых слаёў новай ізаляцыі. Калі старыя матэрыялы занадта вільготныя ці цвілыя, іх неабходна замяніць. Пры  выяўленні пашкоджання матэрыялаў вільгаццю неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на стан канструкцыі і правесці яе рамонт. Варта ўпэўніцца ў непранікальнасці сістэмы бэлькавага перакрыцця гары ад вільгаці, якая ўтрымліваецца ў паветры, якое ідзе знізу. Неабходна выканаць герметызацыю ўсіх праходаў. У выпадку неабходнасці варта выраўнаваць слой старой ізаляцыі.

Warm attic 2

Мантаж ветраадводных панэляў павінен выконвацца паралельна паверхні скатнага даху такім чынам, каб верхняя частка панэлі размяшчалася як мінімум на 150 мм вышэй за новую ізаляцыю. Неабходна ўпэўніцца ў наяўнасці паветранага зазору паміж новай ізаляцыяй і дахам, велічыня якога павінна складаць не менш за 50 мм.

Warm attic 3

Зрабіце часовую падлогу з фанеры ці аналагічнага матэрыялу. Пры неабходнасці ўсталюйце дадатковыя апорныя канструкцыі, напрыклад,  дадатковыя гарызантальныя рыгелі ці вісячыя страпільныя канструкцыі. Падрыхтуйце месцы для назіральных люкаў.

Warm attic 4

Укладку пліт Paroc eXtra неабходна праводзіць роўна з верхняй мяжой рыгеляў падлогі. Неабходна пазбягаць утварэння зазораў з сумежнымі канструкцыямі.

Warm attic 5

 

Перад укладкай ізаляцыі трэба ўпэўніцца ў ветраахоўнай ізаляцыі. Для забеспячэння зазору не менш за 50 мм паміж плітамі ветраахоўнай ізаляцыі і канструкцыяй даху неабходна ўсталяваць распорныя элементы. У якасці ветравой аховы кампанія Paroc рэкамендуе выкарыстоўваць пліты тыпу PAROC WAS25t.

У час рэзкі ветраахоўных пліт з абліцовачным пакрыццём пачынаць рэзку трэба з боку абліцоўкі. Спачатку неабходна правесці ўкладку ветраахоўных пліт на распорныя элементы, пачынаючы з падножжа сцяны і рухаючыся ў накірунку вільчака, вытрымліваючы пастаянны ўзровень не менш за 150 мм над выраўнаваным гарызантальным слоем ізаляцыі.

Warm attic 6

Правядзіце ўкладку ізаляцыі ў прастору паміж бэлькамі драўлянага каркаса. Укладку трэба праводзіць знізу. Пры неабходнасці можна выкарыстоўваць мантажныя стужкі (поліэтыленавыя ці папяровыя) для ўтрымання ізаляцыі на месцы да ўкладкі слоя параізаляцыі.

Заўвага: пры укладцы некалькіх слаёў пліт Paroc eXtra не забывайцеся на неабходнасць злучэння стыкаў унахлёст.

Warm attic 7

Выканайце мантаж параізаляцыйнага бар’ера на драўляны каркас і канструкцыю схільнага даху. Упэўніцеся ў наяўнасці перакрыцця велічынёй не менш за 200 мм у злучэннях стыкаў унахлёст. Акрамя таго, упэўніцеся, што ніжні край параізаляцыйнага бар’ера знаходзіцца на 200 мм ніжэй за ўзровень падлогі. Праклейце ўсе стыкі герметызуючай стужкай.

Для павышэння энергаэфектыўнасці будынка рэкамендуецца ўсталяваць скрыжаваныя стойкі (50 мм) і пліты Paroc eXtra. Выканайце мантаж унутранай абліцоўкі шляхам мацавання да падлогі, сцен і схільнага даху. Усталюйце дзвярныя каробкі памяшкання гары і  праёмы назіральных люкаў.

Warm attic 9

Правядзіце мантаж пліт ізаляцыі на столь памяшкання гары. Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць мантажу ізаляцыі на лініі перасячэння столі і схільнага даху.

Warm attic 8

Пры адсутнасці неабходнасці ці магчымасці павышэння энергаэфектыўнасці,  як паказана вышэй, трэба правесці абшыванне сцен рашоткай па ўсяму перыметру памяшкання гары, з адлегласцю паміж цэнтрамі цвікоў 300 мм. Затым трэба ўсталяваць дзверы памяшкання гары і назіральныя люкі. Выканайце мантаж унутранай абліцоўкі шляхам мацавання да падлогі, сцен і схільнага даху.

Правядзіце фінішную апрацоўку з выкарыстаннем гіпсавага тынку, фарбы ці шпалер.