Рэкамендацыі па праектаванню пляскатых дахаў

Канструкцыя пласкатых дахаў уяўляе сабой комплексную сістэму. Яна, як правіла, складаецца з апорнай канструкцыі, параізаляцыі, цеплаізаляцыі, воданепранікальнага слоя і сродкаў забеспячэння эфектыўнай вентыляцыі. У якасці апорнай канструкцыі звычайна выкарыстоўваецца гафрыраваная сталёвая панэль, жалезабетонная пліта ці многапустотная пліта.

Параізаляцыя ўяўляе сабой слой абалонкі будынка, які перашкаджае непажаданаму пранікненню вільготнага паветра з унутранай прасторы ў многаслаёвую канструкцыю. У якасці параізаляцыі трэба выкарыстоўваць бітумную мембрану ці не схільную да старэння палімерную плёнку таўшчынёй 0,2 мм. Яна павінна размяшчацца па магчымасці максімальна блізка да цёплага ўнутранага боку канструкцыі (над параізаляцыяй павінны знаходзіцца, як мінімум, тры чвэрці цеплаізаляцыі). Пры неабходнасці рэкамендуецца выкарыстоўваць слой базальтавай ваты таўшчынёй 20-70 мм у якасці падложкі для параізаляцыі. Асаблівую асцярожнасць трэба захоўваць пры заштукоўванні розных адтулін у слаі параізаляцыі, напрыклад, вентыляцыйных каналаў і праходаў для труб і г.д.

У канструкцыях з выкарыстаннем ізаляцыі на аснове базальтавай ваты маркі Paroc наяўнасць апорнага каркаса не абавязковая. Выбар вырабаў павінен ажыццяўляцца на аснове класа вогнеўстойлівасці, трываласных якасцяў і доўгавечнасці матэрыялаў. Ізаляцыйныя пліты выконваюць функцыю слоя для размеркавання нагрузкі, што патрабуе спалучальнасці ізаляцыйных і дахавых матэрыялаў паводле трываласных характарыстык.

Пляскатыя дахі паівнны вытрымліваць шырокую разнастайнасць розных нагрузак, якія неабходна ўлічваць пры выбары ізаляцыйных матэрыялаў і вырабаў.


Класы нагрузак, якія ўздзейнічаюць на ізаляцыйныя пліты. Рэкамендацыі да прымянення.

Прызначэнне канструкцый Ніжні і прамежкавы слой Верхні слой
Клас нагрузак 1: (малыя нагрузкі)
Звычайны будынак складскога тыпу
PAROC ROS 20 PAROC ROB 80(t)
Клас нагрузак 2: (нармальныя нагрузкі)
Звычайны жылы дом ці адміністратыўны будынак
PAROC ROS 30(g) PAROC ROB 60(t)
Клас нагрузак 3: (вялікія нагрузкі)
Звычайны прамысловы будынак Paroc
PAROC ROS 50(g) or PAROC ROS 60(g)
PAROC ROS 80(t)
Клас нагрузак 4: (гранічныя нагрузкі)
Прамысловы будынак з асаблівымі патрабаваннямі да трываласці
PAROC ROS 60(g) PAROC ROS 80(t)

Прадстаўленыя вышэй значэнні сапраўдныя таксама для пліт з пакрыццём з шклопалатна і пліт з канаўкамі.

Звычайна выкарыстоўваюцца, як мінімум, два-тры слаі мінеральнай ваты, з якіх верхні слой з’яўляецца больш цвёрдым. Пры гэтым верхні слой мае меншую таўшчыню (20-30 мм). Рэкамендуецца выкарыстоўваць пліты з канаўкамі, якія па магчымасці павінны размяшчацца максімальна блізка да паверхні ізаляцыі (20-30 мм ад верхняй паверхні). Пры выкарыстанні ізаляцыйных пліт іх злучэнні павінны размяшчацца ў шахматным парадку і не ўтвараць пры гэтым схему ў выглядзе сеткі.

Мацаванне пліт ізаляцыі і дахавага матэрыялу да апорнай канструкцыі звычайна выконваецца з дапамогай механічных крапежных элементаў і метадаў мантажу. Мацаванне мембран да падложкі звычайна выконваецца з дапамогай бітуму, спецыяльных механічных крапежных элементаў ці іх камбінацый.

Для мацавання да ліставога металу трэба падбіраць шрубы, даўжыня якіх павінна, як мінімум, на 20 мм перавышаць таўшчыню ізаляцыі. Мінімальная колькасць кропак мацавання павінна вызначацца ў адпаведнасці з дадзенымі наступнай табліцы.

Плошча  Колькасць кропак на кв.метр*  Макс. адлегласць у абодвух накірунках (мм)
Сярэдняя зона
1 - 2  1200
Краевая зона
3 - 4  600
Вуглавая зона
3 - 6  600

*Разлічваецца з улікам тыпу мембраны і мясцовай ветравой нагрузкі.

Выбар дахавых мембран павінен рабіцца ў адпаведнасці з ухілам даху. Патрабаванні да дахавых канструкцый і матэрыялаў становяцца больш жорсткімі з павелічэннем ухілу даху.

Для выкарыстання вентыліруемай сістэмы Paroc Air патрабуецца ўсталяваць адпаведныя вентылятары нізкага ціску ў калектарных каналах ці вентыляцыйных зазорах у карнізе. Суцэльныя вентыляцыйныя канаўкі, якія праходзяць ад карніза да вільчаку, злучаюцца з калектарнымі каналамі на абодвух канцах (больш падрабязную інфармацыю шукайце ніжэй). 

Вентыліруемы вільгацеахоўны пляскаты дах: сістэма Paroc Air

Прынцып дзеяння сістэмы Paroc Air:

Paroc Air solution - a unique way of ventilating flat roofs

  1. Наяўнасць дэфлектараў дазваляе забяспечыць рух паветра па канаўках за кошт розніцы яго ціскаў.
  2. Рознасць ціскаў перамяшчае паветра па канаўках да больш шырокага магістральнага калектара, размешчанага на вільчаку даху.
  3. Параізаляцыя перашкаджае трапленню вільгаці ў канструкцыю даху знізу.
  4. Канаўкі ў плітах Paroc ROS40g, якія служаць для перамяшчэння сабранага ў іх вільготнага паветра да дэфлектараў, маюць глыбіню 20 мм і шырыню 30 мм.
  5. Магістральны калектар у вільчаку даху, які прарэзваецца ўручную, мае шырыню 100 мм і глыбіню 20 мм.
  6. Верхні слой з пліт Paroc ROB 80t таўшчынёй 20 мм, размешчаных на цеплаізаляцыйным слаі з канаўкамі, дапамагае падтрымліваць тэмпературу паветра ў іх на 5°С вышэй за тэмпературу вонкавага паветра. Акрамя таго, гэты верхні слой служыць аснаваннем для гідраізаляцыйнага дахавага пакрыцця.
  7. У цеплаізаляцыйных плітах у месцах размяшчэння вентыляцыйных дэфлектараў робяцца спецыяльныя адтуліны.
  8. Вентыляцыйныя дэфлектары дыяметрам 100 мм і вышынёй каля 400 мм, якія служаць для адвядзення вільготнага паветра, вырабляюцца з металу ці пластыку. Яны размяшчаюцца на адлегласці 6-8 м адзін ад аднаго ўздоўж вільчака даху і 10-12 м на ендавах. 

Участкі хаджэння людзей: адкрытыя пляцоўкі  і тэрасы/зваротныя дахі

Сістэмы зваротнага даху вырабляюцца з гатовымі схіламі ў апорнай канструкцыі. Воданепранікальны слой, які выконвае таксама функцыю параізаляцыі, манціруецца непасрэдна на насціле даху. Улажыце ізаляцыю на паверхню насціла даху і накройце яе фільтравальнай тканінай. Дастаткова вялікая вага апошняга слоя, напрыклад, баласта з гравія ці бетоннай пліты, дазваляе ўтрымліваць ізаляцыю на месцы.