Рэкамендацыі па праектаванню: схільны дах

Паветранепранікальнасць

Найбольшыя цеплавыя страты звязаны з уходам цяпла наверх. Размяшчэнне параізаляцыі на ўнутраным баку даху перашкаджала бы прасочванню паветра праз абалонку будынка. На практыцы, бар’ер для прадухілення інфільтрацыі паветра (напрыклад, палімерная плёнка) забяспечвае дастатковую паветранепранікальнасць.

У большасці выпадкаў у верхняй частцы будынка мае места залішні ціск. Зімой, з ростам перападаў тэмператур, перапады ціску таксама павялічваюцца. Каб пазбегнуць пашкоджання пад уздзеяннем вільгаці, неабходна загерметызаваць усе злучэнні, сутыкненні і праходы. Гэта выключна важна ў выпадку ўсталявання дадатковай ізаляцыі ў старым будынку. Памерайце паветранепранікальнасць абалонкі будынка у адпаведнасці з уніфікаванай методыкай выпрабаванняў пад ціскам, усталяванай стандартам EN 13829. Вызначце кратнасць паветраабмену ў будынку пры залішнім ціску 50кПа. Кратнасць паветраабмену не павінна перавышаць 1 адзінкі ў гадзіну.

Значэнне вентыляцыі

У схільных дахах па-за дахавым матэрыялам павінен заставацца вентыляцыйны зазор. Праз яго з паветранай плынню выдаляецца залішняя вільгаць з канструкцыі. Пры нармальных умовах паветраная плынь у зазоры паднімаецца ўверх. Паветра паступае ў вентыляцыйны зазор праз адтуліны знізу. У вентыляцыйным зазоры паветра награваецца, паглынае вільгаць, і паднімаецца ўверх да выхаду праз адтуліну ў вільчаку. Пры выкананні ізаляцыі халоднай гары трэба выкарыстоўваць той жа прынцып, але забяспечыць вентыляцыю пры дапамозе ветраадводнага экрана.

Супрацьпажарная ахова

Дахавыя канструкцыі павінны забяспечваць ахову ад пажару. Пры выбары ізаляцыі для даху неабходна ўлічваць два моманты: паводзіны матэрыялу пры пажары і ступень вогнетрываласці матэрыялу. Негаручая базальтавая вата маркі Paroc мае выключна высокую тэмпературу плаўлення, якая перавышае 1000°C, дзякуючы чаму яна забяспечвае ахову навакольных канструкцый напрацягу большага часу.

Памяншэнне колькасці мосцікаў холаду

Масіўныя бэлькі, якія праходзяць праз канструкцыю даху, ствараюць так званыя “мосцікі холаду”. Страты цяпла праз мосцікі холаду перавышаюць цепластраты праз агароджвальныя элементы канструкцыі. Акрамя таго, кандэнсацыя вільгаці, якая адбываецца на мосціках холаду, вядзе да павелічэння колькасці вільгаці, якая назапашваецца ў канструкцыі даху. Для змяншэння колькасці мосцікаў холаду неабходна, каб слой ізаляцыі цалкам накрываў адпаведную плошчу, а колькасць выкарыстаных крапяжоў і іншых кампанентаў , якія праходзяць праз слой цеплаізаляцыі, павінна быць зведзена да мінімуму.

Гукаізаляцыя

З павелічэннем узроўню шуму ад руху транспарту і іншых крыніц нізкачастотных гукаў, патрабаванні па забеспячэнню эфектыўнай гукаізаляцыі становяцца больш строгімі. Прымяненне ў дахавых канструкцыях ізаляцыі на аснове базальтавай ваты дазваляе значна палепшыць шумапаніжальныя характарыстыкі.