Канцэпцыя “пасіўнага” дома Paroc

Канцэпцыя “пасіўнага” дома Paroc з’яўляецца часткай пакета рашэнняў па энергаэфектыўнаму будаўніцтву (Paroc Energywise™ solutions). Канцэпцыя распрацавана ў супрацоўніцтвы з Цэнтрам VTT у межах вопытнага праекта “Пасіўнага дома Paroc для рынку жыллёвага будаўніцтва краін скандынаўскага і балтыйскага рэгіёнаў”. У выніку канцэпцыя знайшла ўвасабленне ў адным агульным рашэнні, прыдатным для будаўніцтва энергаэфектыўных “пасіўных” будынкаў у масштабах цэлай краіны. Канцэпцыя “пасіўнага” дома Paroc сертыфікавана Тэхнічным навукова-даследчым цэнтрам Фінляндыі (VTT), што будзе служыць асновай для выдачы сертыфікатаў “пасіўнага” дома Paroc будынкам, пабудаваным у адпаведнасці з гэтай канцэпцыяй.

 

Прымяненне канцэпцыі “пасіўнага” дома дазваляе мінімізаваць патрэбу будынкаў у энергіі і стварыць у іх добры ўнутраны клімат. Цеплавыя страты “пасіўнага” дома настолькі нязначныя, што выключаецца неабходнасць у выкарыстанні звычайных сістэм размеркавання цяпла. Першапачатковыя капіталаўкладанні ў будаўніцтва “пасіўнага” дома могуць перавышаць адпаведныя паказчыкі для звычайнага дома, аднак агульныя выдаткі напрацягу эксплуатацыйнага цыкла “пасіўнага” дома значна ніжэйшыя.

Узровень цеплаізаляцыі ў канструкцыях перавышае адпаведны паказчык для звычайных энергазберагальных будынкаў. Распрацоўка канструкцый, праектаванне і будаўніцтва ажыццяўляецца толькі  з выключэннем мосцікаў холаду, дзякуючы чаму забяспечваецца скарачэнне цеплавых страт.

Паветранепранікальнасць вонкавай абалонкі будынка дазваляе стварыць камфортны мікраклімат у памяшканнях з раўнамерным размеркаваннем цяпла і адсутнасцю скразнякоў. Высокі гадавы паказчык рэгенерацыі цяпла ў сістэме вентыляцыі сведчыць пра нязначны ўзровень фактычных вентыляцыйных цепластрат. Астатняя невялікая патрэба будынка на ацяпленне кампенсуецца выкарыстаннем простых канструктыўных рашэнняў.

Energywise House economy dimension
Крыніца інфармацыі: Разлік на аснове дадзеных пілотных праектаў “пасіўных” будынкаў  “PAROC® Tikkurila “

Азначэнне “пасіўнага” дома

У аснову азначэння “пасіўнага” дома змешчана характарыстыка яго энергаспажывання. Агульная патрэба будынка ў энергіі вызначаецца зыходзячы з паказчыкаў спажывання першаснай энергіі і мае адпаведныя гранічныя значэнні. Вызначэнне патрэбы будынка ў першаснай энергіі ўскладняецца адсутнасцю неабходных інструментаў для дакладнай ацэнкі. Напрыклад, Інстытутам пасіўнага дома  (Passivhaus Institut) у Германіі прапануецца для ўсёй куплёнай электраэнергіі, якую атрымліваюць з сеткавых крыніц, выкарыстоўваць каэфіцыент пераўтварэння першаснай энергіі, роўны 2,7. Аднак пры гэтым падыходзе адсутнічаюць фактары, якія б стымуліравалі да атрымання энергіі з крыніц, якія аднаўляюцца. Каэфіцыенты пераўтварэння энергіі ўсталёўваюцца на нацыянальным узроўні.

Належнасць будынкаў да катэгорыі “пасіўных” вызначаецца на аснове паказчыкаў іх энергаспажывання. Галоўнымі паказчыкамі магчымасці дасягнення неабходнага ўзроўню спажывання энергіі на ацяпленне, які заклаздены ў азначэнні “пасіўнага” дома, з’яўляюцца ступень цеплаізаляцыі абалонкі, узровень паветранепранікальнасці канструкцый і гадавы паказчык эфектыўнасці рэгенерацыі цяпла ў сістэме вентыляцыі.

Энергаэфектыўнасць “пасіўных” будынкаў не залежыць ад выкарыстання салнечнай энергіі. Галоўнымі характарыстыкамі “пасіўнага” дома з’яўляюцца добрая цеплаізаляцыя, паветранепранікальнасць абалонкі, энергазберагальныя вокны і дзверы і ўзровень рэгенерацыі цяпла з паветра, якое адыходзіць. Нягледзячы на відавочныя перавагі з пункту гледжання эканоміі энергіі, якія ўзнікаюць дзякуючы арыентацыі будынка на поўдзень, практыка эксплуатацыі “пасіўных” будынкаў у Цэнтральнай Еўропе сцвярджае працаздольнасць гэтай канцэпцыі пры будаўніцтве дамоў, якія звернуты на поўнач. Пры рэалізацыі гэтай канцэпцыі забяспечваецца магчымасць эфектыўнага выкарыстання ландшафта на ступені праектавання.

Рашэнні па ўладкаванню пасіўных будынкаў на аснове канцэпцыі, прапанаванай кампаніяй Paroc

У межах вопытнага праекта “Пасіўнага дома Paroc”, які рэалізуецца канцэрнам Paroc Oy AB для рынка жыллёвага будаўніцтва краін скандынаўскага і балтыйскага рэгіёнаў (Paroc Passive House for Nordic and Baltic Housing Market), распрацавана канцэптуальнае рашэнне і мадэль тыповага дома для халодных кліматычных умоў. Праектна-даследчыя работы ажыццяўляліся на аснове патрабаванняў да “пасіўных” будынкаў” для халодных кліматычных умоў, распрацаваных для рэалізацыі праекта “Прасоўвання пасіўных дамоў у Еўропе” (Promotion of European Passive Houses project, PEP) (гл. спасылку: European Passive Houses Organisation) ) у межах праграмы рацыянальнага выкарыстання энергіі ў Еўропе (Intelligent Energy Europe).

Сутнасць канцэптуальнага рашэння заключаецца ў пераразмеркаванні капітальных выдаткаў на будаўніцтва дамоў, а менавіта перанакіраванне сродкаў, якія ідуць на канструктыўныя сістэмы будынкаў, на паляпшэнне цеплаізаляцыі вонкавай абалонкі будынкаў. Замест традыцыйнага спосабу размеркавання цяпла з дапамогай радыятараў ацяплення і падагрэтай падлогі,  а таксама пры дастаткова нізкай патрэбе будынка ў энергіі на ацяпленне, выкарыстоўваецца вентыляцыя. Дзякуючы абсталяванню будынка з прымусовай вентыляцыяй цеплавымі ўводамі, вентыляцыйная сістэма можа таксама выконваць функцыю размеркавання цяпла. Змяненне канструктыўнай сістэмы будынка паўплывае як на капітальныя выдаткі на будаўніцтва, так і на эксплуатацыйныя выдаткі напрацягу ўсяго тэрміну службы будынка.

Абмежаванні спажывання энергіі на ацяпленне прымушаюць задумацца. Мэта заключаецца ў атрыманні аднаго рашэння, прыдатнага для прымянення пры будаўніцтве энергаэфектыўных “пасіўных” будынкаў у масштабах цэлай краіны. Азначэнні “пасіўнага” дома, прынятыя ў розных рэгіёнах Еўропы, заснаваны на папярэдніх дадзеных аб энергетычных патрэбах, прадстаўленых у праекце “Прасоўвання пасіўных дамоў у Еўропе” (PEP), а таксама на выніках даследванняў, праведзеных у межах праграмы “Рацыянальнага выкарыстання энергіі ў Еўропе” (IEE). 

 

Паўднёвая Еўропа

Цэнтральная, Усходняя і Заходняя  Еўропа

Скандынаўскія краіны, размешчаныя больш на поўнач за 60° паўночнай  шыраты

Энергія на атапленне 15 кВтч/м2 15 кВтч/м2 20-30 кВтч/м2*
Энергія на кандыцынаванне 15 кВтч/м2 15 кВтч/м2 20-30 кВтч/м2*
Агульная колькасць энергіі 120 кВтч/м2 120 кВтч/м2 130-140 кВтч/м2

Для будынкаў, якія знаходзяцца ва ўсіх кліматычных умовах, каэфіцыент паветрапранікальнасці n50 < 0,6 л/ч (у залежнасці ад размяшчэння будынка).

Перавагі «пасіўнага» дома Paroc

Будаўніцтва энергаэфектыўных будынкаў мае цэлы шэраг экалагічных, эканамічных і сацыяльных пераваг. Акрамя таго, гэтыя будынкі таксама ў многіх адносінах выгадныя для іх жыхароў. У параўнанні з іншымі  варыянтамі энергаэфектыўных будынкаў «пасіўны дом» з'яўляецца аптымальны рашэннем з пункту гледжання эксплуатацыйных выдаткаў на працягу ўсяго тэрміну службы будынка. Дзякуючы выключна нізкаму энергаспажыванню «пасіўнага» дома, гэта рашэнне таксама з'яўляецца найбольш бяспечным для навакольнага асяроддзя.

 

Дадатковую інфармацыю аб перавагах «пасіўных» будынкаў гл. у гэтым раздзеле:

Sustainability Reduced Co2-emissions Noise protection

Устойлівае развіцце

Па дадзеных Камісіі ЕС, вырабіць дадатковы кілават электраэнергіі  каштуе на 50 - 400%, чым захаваць яго.

 

Зніженне выкідаў CO2

Сярэдняя сям'я у звыклым доме створвае 6000 кг выкідаў CO2 у год. Жыццё ў пасіўным доме зніжае гэты пакажчык да 2,100 кг СО2 у год.

Зніженне шуму

Тоўстыя і добра ізаляваныя канструкцыі таксама забяспечыць эфектыўную ізаляцыю гуку.

Family

Passivehouse Vinninga, manufactured by VärsåsVillan

Умераныя выдаткі жыццёвага цыклу

Толькі умераныя дадатковыя інвестыцыйныя выдаткі.

Зніжэнне выдаткаў на абслугоўванне

Энергаэфектывны будынак пачынае акупацьсябе ад самага першага дня. Зберажэнні выдаткаў на абагрэў памяшканняў не менш за 75% у год.

Свабода ў дызайне

Адсутнасць дарагіх патрабавань або абмежавань у дызайне і архітэктуры.  Індывідуальная архітэктура з'яўляецца стандартам. 

No cold feet  Better quality of indoor air 

Камфорт летам і зімой

У энергаэфэктыўных дамах няма скразнякоў ці халодну ў ногі. Ён старанна ізаляваны і масткі холаду зведзены да мінімуму.

Лепшая якасць унутранняга паветра

Свежае паветра падаецца бесперапынна, мінімізіруя забруджвання паветра ўнутры памяшканняў.

Прастата у звароце

Менш тэхнічных прылад: простая сістэма вентыляцыі і ацяплення забяспечвае неабходную колькасць ацяплення.

 

Скачаць нашы брашуры аб энергнаэфектыўных будынках

Карыстныя спасылкі

 

Еўрапейская асацыяцыя вытворцаў ізаляцыі з мінеральнай ваты: Eurima

Даследванні па "пасіўным" будынкам: European Passive Houses

Даследчы центр VTT , Фінляндыя: VTT - Passive House 

Сачыце за нашымі апошнімі навінамі: