Маркіраванне вырабаў тэхнічнай ізаляцыі адзнакай “СЕ”

CE what's in it for me?

 

 З жніўня 2012 г. усе вырабы тэхнічнай ізаляцыі належаць маркіраванню адзнакай  адпаведнасці еўрапейскім стандартам “СЕ”. Гэтае патрабаванне ўсталявана на аснове гарманізаванага стандарта EN 14303: “Цеплаізаляцыйныя прадукты для абсталявання будынкаў і прамысловых установак. Прадукты з мінеральнай ваты (MW) прамысловай вытворчасці – Спецыфікацыя”. Наяўнасць на вырабе маркіроўкі адзнакай “СЕ” выключае любыя патрабаванні, якія датычацца прадстаўлення якіх-небудзь мясцовых адзнак якасці прадукцыі на еўрапейскім рынку. Тым не менш, выкарыстанне адзнак добраахвотнага маркіравання якасці ўсё яшчэ дазволена.

Маркіраванне вырабу знакам “СЕ” азначае адпаведнасць яго характарыстык патрабаванням пэўнай сістэмы кантролю якасці, а не адабрэнне вырабу для канкрэтнага прымянення. Адзнака “СЕ” сведчыць, што гэты выраб адпавядае заяўленым уласцівасцям і бяспечны для выкарыстання. Ва ўсіх еўрапейскіх краінах ёсць свае мясцовыя нормы і правілы, якія вызначаюць, якія характарыстыкі  павінен мець выраб для выдачы дазволу на яго канкрэтнае прымяненне. Пры гэтым важнае значэнне мае сцвярджэнне адпаведнасці заяўленай ўласцівасці вырабу патрабаванням для дазволу на яго канкрэтнае прымяненне.

Выраб можа добра падыходзіць, напрыклад, для прымянення ў якасці цеплаізаляцыі, але мець надта нізкія характарыстыкі водапаглынання ці рэакцыі на ўздзеянне агню, праз што для забеспячэння прыдатнасці па ўсіх паказчыках варта выбіраць такі выраб, усе заяўленыя характарыстыкі якога задавальняюць вашыя патрэбы.

На гэтым сайце прадстаўлены неабходныя тлумачэнні, якія датычацца ўласцівасцяў, што могуць быць заяўлены, парадку іх дэкларавання, а таксама інфармацыі, якую неабходна ведаць пры выкарыстанні вырабаў тэхнічнай ізаляцыі, якія маюць маркіроўку адзнакай “СЕ”.

Адказнасць за дэклараванне адпаведнасці кожнага вырабу, які трапляе на рынак, заяўленым уласцівасцям, належыць вытворцу вырабу. Дакументам, які сцвярджае гэтую адпаведнасць, з’яўляецца “Дэкларацыя адпаведнасці”. У кампаніі Paroc ужо зроблены наступны крок і атрыманы “Сертыфікат адпаведнасці”, які сцвярджае, што ўсе вырабы праходзяць кантроль незалежнай пабочнай арганізацыяй, і што кампанія выконвае свае абавязацельствы.

Правільны выбар вырабу для канкрэтнага прымянення

Кампанія Paroc прапануе шырокі асартымент вырабаў, якія маюць аптымальныя ўласцівасці для кожнага канкрэтнага тыпу прымянення. Мы маем рашэнні для задавальнення патрабаванням вогнеўстойлівасці, устойлівасці да высокай тэмпературы, прадухіленню кандэнсацыі і іншых характарыстык. Прывільны выбар вырабаў Paroc спрашчаецца дзякуючы дадаванню да іх назваў адпаведных індэксаў, якія паказваюць прызначэнне вырабаў, а менавіта: Hvac (Сістэмы ацяплення, вентыляцыі і кандыцыянавання паветра, АВКП), Pro (Вытворчыя сістэмы) і Marine (Суднавыя сістэмы). Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, якая датычыцца маркіраваннем адзнакай “СЕ” і прапанаванага асартыменту вырабаў, калі ласка, звяжыцеся з прадстаўніцтвам кампаніі-вытворцы.