Праект «Іннова» (Innova) - рэалізацыя перадавых рашэнняў па пераабсталяванні шматпавярховых будынкаў

Renovation to passive house level with timber-frame elements in InnovaУ межах праекта “Іннова” было выканана пераабсталяванне тыповага для 1970-х гадоў шматпавярховага дома з выкарыстаннем інавацыйных метадаў і рашэнняў, спецыяльна распрацаваных для задавальнення патрабаванняў па ўладкаванню энергаэфектыўнага (“пасіўнага”) дома, усталяваных у Фінляндыі, згодна якіх спажыванне энергіі на ацяпленне будынка пасля пераабсталявання павінна складаць не больш за 25 кВтг/м2/год. У гэтым чатырохпавярховым доме, пабудываным у 1975 годзе ў Пельтасаары (Peltosaari), раёне г. Рыіхімякі (Riihimaki), размешчаны 33 здымныя кватэры і цэнтр дагляду за дзецьмі.

Мэта праекта “Іннова”, запушчанага ў пачатку 2010г., заключалася ў стымуляванні жыллёвых кааператываў да павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергіі. Галоўная задача праекта заключалася ў пошуку інавацыйных метадаў і рашэнняў для павышэння энергаэфектыўнасці наяўных аб’ектаў жыллёвага фонду.

Для рэалізацыі праекта “Іннова” у жніўні 2010г. быў выбраны чатырохпавярховы будынак, які змяшчае 33 здымныя кватэры, пабудаваны ў 1975 годзе ў раёне г. Рыіхімякі. Фасады ўяўлялі сабой тыповыя для гэтага раёну зборныя канструкцыі з бетонных многаслаёвых панэляў тыпу “сэндвіч”.

The Paroc Innova Project - a new, innovative method to carry out energy efficient renovations on multi-storey buildings  The Paroc Innova Project - a new, innovative method to carry out energy efficient renovations on multi-storey buildings The Paroc Innova Project - a new, innovative method to carry out energy efficient renovations on multi-storey buildings
Выгляд шматпавярховага дома на вуліцы Сатурнуксенкату, г.Рыіхімякі, да пераабсталявання  Усталяванне зборных панэляў з выкарыстаннем пад’ёмнага крана у працэсе пераабсталявання Гэты праект пераабсталявання усталёўвае новы стандарт у галіне будаўніцтва энергаэфектыўных будынкаў
                                                        

The Paroc Innova Project - a new, innovative method to carry out energy efficient renovations on multi-storey buildings

The Paroc Innova Project - a new, innovative method to carry out energy efficient renovations on multi-storey buildings

Давядзенне элементаў зборных жалезабетонных канструкцый на заводзе-вытворцы 

Пераабсталяванне ўтрымлівае усталяванне новых дзвярэй і вокнаў, рэканструкцыю балконаў, мантаж дадатковай ізаляцыі і ўсталяванне новай вентыляцыйнай сістэмы з эфектыўнай рэгенерацыяй цяпла. Вентыляцыйная сістэма абсталявана фільтрамі для прадухілення праблем, звязаных з магчымасцю нязначнай інфільтрацыі адыходзячага паветра ў прытокавае паветра ў цеплаабменніку, які круціцца.

Згодна дадзеных лазернага сканіравання вонкавых канструкцый будынка была пабудавана мадэль для дакладнага вызначэння памераў зборных элементаў. Замест старых бетонных панэляў і пліт цеплаізаляцыі, знятых з вонкавых сцен будынка, былі ўсталяваны вертыкальныя фасадныя элементы на драўлянай каркаснай канструкцыі. Перад нанясеннем першага слою гіпсавага тынку быў праведзены мантаж вокнаў і балконных дзвярэй, а таксама ўсталяванне вентыляцыйных каналаў у зборных панэлях. Перавозка зборных панэляў выконваецца ў гарызантальным стане, а іх усталяванне выконваецца з дапамогай пад’ёмнага крана. Перад пачаткам вытворчасці ўсе элементы мадэлі праходзілі выпрабаванні ва ўмовах завода.

Скарачэнне часу работ на аб’екце 

Новая тэхналогія пераабсталявання дазваляе скараціць працягласць правядзення будаўнічых работ на аб’екце. Заканчэнне ўсіх работ плануецца напрацягу пяці месяцаў, што напалову менш па працягласці, чым выкананне адпаведных  работ па пераабсталяванню аналагічных шматпавярховых будынкаў у раёне Пельтасаары. Пераабсталяванне будынка таксама дае магчымасць  для абнаўлення яго архітэктурнага выгляду.  

 New facade

Знешняя спасылка: Kimmo Lylykangas Architechts website

 Innova facade

Знешні выгляд фасада ў сакавіку 2012г.

Фота: Юкка Севон, кампанія  Paroc Oy

 

Сучасныя фасадныя матэрыялы – гіпсавы тынк, цэментнавалакністая пліта (для абліцоўкі фасадаў дзіцячай установы) і драўляная абліцоўка (для балконаў). Трохмерны выгляд, які надаецца фасаду з дапамогай гіпсавага тынку, а таксама прымяненне разнастайных адценняў колеру, адлюстроўваюць дзяленне размешчаных за фасадам памяшканняў згодна прызначэнню. Побач з абнаўленнем фасадаў мэта архітэктурнага праекта заключалася ў захаванні першапачатковага выгляду будынка. 

Развіццё тэхналогіі пераабсталявання будынкаў

Абраная канцэпцыя пераабсталявання забяспечвае далейшае развіццё тэхналогій, якія выкарыстоўваліся ў праектах па пераабсталяванню будынкаў у шэрагу еўрапейскіх краін. У Фінляндыі ўкараненне гэтай тэхналогіі ажыццяўлялася ў межах даследчага праекта “TES – Energy Facade” (“Сістэма драўляных элементаў – энергазберагальны фасад”). Работы па праекту праводзіліся ў перыяд 2008-2009гг.  фінскім універсітэтам “Аалта” (Aalto), Нарвежскім універсітэтам натуральных і тэхнічных навук (NTNU) і Мюнхенскім тэхнічным універсітэтам (TUM) у якасці каардынатара. Праект “Іннова” – першы вядомы прыклад прымянення гэтай тэхналогіі для пераабсталявання будынка ў Фінляндыі.

Праект “Іннова” ажыццяўляўся пры падтрымцы Цэнтра фінансавання і развіцця жыллёвага будаўніцтва Фінляндыі (ARA), Фінскага іннавацыйнага фонда (Sitra) і Фінскага агентства фінансавання тэхналогій і іннавацый (TEKES), а таксама шэрагу прамысловых партнёраў, уключаючы кампаніі “Recair”, “Ensto” і “Lammin Ikkuna”. Функцыю каардынатара праекта ўзяў на сябе заказчык – кампанія Paroc. Экспертнае кансультаванне і маніторынг пасля пераабсталявання выконваліся Тэхнічным навукова-даследчым цэнтрам Фінляндыі (VTT). Адказнасць за архітэктурную частку праекта і рэалізацыю непасрэдна канцэптуальнага рашэння ўзяў на сябе архітэктар Кімма Лілікангас, кампанія “SAFA”. Ён таксама браў актыўны ўдзел у рэалізацыі праекта “TES” у Еўропе. 

The Paroc Innova Project - a new, innovative method to carry out energy efficient renovations on multi-storey buildings 

Рашэнне “Іннова”, прапанаванае кампаніяй Paroc

Канструкцыйныя слаі:
- Старая ўнутраная абалонка
- Paroc UNM 37pz, 100 мм
- Плёнка Tyvek, XMW 060
- Панэль з клеенага шпону (LVL) з ізаляцыяй Paroc eXtra plus, 300 мм
- Будаўнічая пліта на цэментнай аснове
- Ізаляцыйны матэрыял Paroc FAL 1, 50-100 mm
- U-value 0.10 Вт/м2K
Канструкцыя драўляных элементаў, выкарыстаных у праекце па пераабсталяванню будынкаў “Іннова”, і іх інтэграванне ў існую канструкцыю.

Скарачэнне выкідаў СО2

 Закладзенае ў аснову праекта “Іннова” рашэнне па пераабсталяванню будынка для давядзення яго энергаэфектыўнасці да ўзроўню “пасіўнага” дома, рэалізаванае пры рэканструкцыі будынка ў г. Рыіхімякі, дазваляе скараціць фактычны аб’ём выкідаў пры эксплуатацыі тыповага будынка (у пераліку на діаксід вугляроду) на 75 тон у год. Гэта эквівалентна колькасці выкідаў у атмасферу пры выкананні круіза вакол свету на легкавым аўтамабілі сярэдніх памераў 11 разоў.

Падрабязней..

Прэзентацыі праекта «Іннова» былі праведзены на семінарах у Фінляндыі і шэрагу іншых краін. 
Paroc Promise Kimmo

Спасылка на справаздачу архітэктара Кімо Лалайкангаса (pdf, 0,8 Mb) >>