Пілотныя праекты “пасіўных” дамоў Paroc

Paroc Passive House Pilots
Кампанія Paroc мае значны вопыт у галіне будаўніцтва энергазберагальных дамоў і рэгулярна бярэ ўдзел у праектаванні, будаўніцтве і прасоўванні “пасіўных” будынкаў на некалькіх рынках. Ніжэй прадстаўлена інфармацыя пра чатыры нашыя праекты ў Швецыі, Фінляндыі (два праекты) і Літве.

 

Мэтай пілотных праектаў “пасіўнага” дома Paroc з’яўляецца паляпшэнне агульнага разумення так званай “тэхналогіі пасіўных будынкаў” і узмацненне барацьбы са змяненнямі клімата. “Пасіўныя” будынкі маюць значны патэнцыял для скарачэння выкідаў СО2.

Канцэпцыя “пасіўных”  будынкаў з’яўляецца не новай. Першы “пасіўны” дом быў пабудаваны ў Германіі яшчэ ў 1989 г., а на сённяшні дзень існуе ўжо каля 10 000 “пасіўных” будынкаў. Значная іх частка знаходзіцца ў Германіі, аднак некалькі сотняў таксама ёсць у Швецыі. Тым не менш, першы “пасіўны” дом у Фінляндыі, а таксама першы ў Стакгольме, сталіцы Швецыі, пабудаваныя кампаніяй Paroc.

Як чакаецца, да 2015 г. “пасіўныя” будынкі набудуць статус “стандарта” пры будаўніцтве новых дамоў у краінах ЕС.

Кампанія Paroc брала удзел у рэалізацыі некалькіх праектаў "пасіўных" дамоў. Тут вы зможаце азнаеміцца з выдатнымі прыкладамі таго, як можна будаваць энергаэфіктыўныя пасіўныя дама.

Клікніце на адпаведнай ўкладцы для прагляду прыкладаў са Швецыі, Фінляндыі і Літвы, якія павінны спрыяць павышэнню Вашага цікавасці.

Скачаць брашуры аб энэргаэфектыўных дамах

Сачыце за нашымі апошнімі навінамі: