Сертыфікат “пасіўнага” дома Paroc

Асновай для выдачы сертыфіката “пасіўнага” дома Paroc з’яўляецца сертыфікацыя Тэхнічным навукова-даследчым цэнтрам Фінляндыі (VTT) канцэпцыі “пасіўнага” дома, распрацаваная кампаніяй Paroc. Гэты сертыфікат служыць пацвярджэннем нізкага энергаспажывання і высокай эфектыўнасці выкарыстання энергіі ў будынку, а таксама яго бяспекі для клімата. Ён таксама пацвярджае, што будынак выраблены з матэрыялаў і канструкцый вышэйшай якасці, што ў сваю чаргу зніжае выдаткі на яго пераабсталяванне, павялічвае эканамічна мэтазгодны тэрмін яго эксплуатацыі і павышае ліквідацыйную вартасць.

 

 Сертыфікат канцэпцыі “пасіўнага” дома Paroc, выдадзены цэнтрам VTT , усталёўвае крытэрыі ацэнкі якасці “пасіўных” (энергаэфектыўных) будынкаў, будаўніцтва якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з наяўнымі ўмовамі ў Фінляндыі і Паўночнай Еўропе. Сертыфікат сцвярджае адпаведнасць якасці ўсіх “пасіўных” будынкаў гэтым крытэрыям якасці.
На аснове гэтага сертыфіката кампанія Paroc можа ажыццяўляць выдаванне сертыфікатаў “пасіўнага” дома ўсім “пасіўным” будынкам, спраектаваным і пабудаваным у адпаведнасці з канцэпцыяй “пасіўнага” дома Paroc. Дадатковая ўмова заключаецца ў выкарыстанні базальтавай ваты Paroc у якасці ізаляцыі.

The Mäkinens receive their Paroc Passive House-certificate.

 

Сертыфікат “пасіўнага” дома ўяўляе сабой каштоўны для яго ўладальніка дакумент, які можа выкарыстоўвацца ім разам з другімі афіцыйнымі дакументамі на дом.   

Уладальнікі “пасіўнага” дома атрымліваюць сертыфікат  Paroc  

Сертыфікат “пасіўнага” дома ад Paroc  pdf, 73 kB 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Крытэрыі ацэнкі якасці “пасіўных” будынкаў, усталяваныя цэнтрам VTT: 

Наяўнасць у будынку эфектыўнай цеплаізаляцыі і адпаведнасць дэталяў яго канструкцыі вышэйшаму класу якасці
Гадавое спажыванне энергіі на ацяпленне/ахалоджванне < 20-30 кВтч/м2
Высокая паветранепранікальнасць агароджваючай канструкцыі будынка для выключэння скразнякоў і забеспячэння нізкага спажывання энергіі
Велічыня ўцечкі паветра пры перападзе ціску 50 Па < 0,6 велічыні аб’ёму будынка ў гадзіну
Наяўнасць у будынку сістэмы прымусовай вентыляцыі з функцыяй рэгенерацыі цяпла, здольнай забяспечыць высокую якасць паветра ў памяшканні пры нізкім спажыванні энергіі
Агульны паказчык інтэнсіўнасці вентыляцыі паветра ≥ 0,5 л/г
Спажыванне першаснай энергіі на ацяпленне, забеспячэнне гарачай вадой, вентыляцыю і іншыя гаспадарча-бытавыя патрэбы < 130 – 140 кВтг/м2  у год пры нармальнай эксплуатацыі

Знешняя спасылка: Тэхнічны навукова-даследчы цэнтр Фінляндыі (VTT)