Частыя пытанні

На гэтай старонцы Вы знойдзеце адказы на найбольш частыя пытанні пра дзейнасць і інавацыі кампаніі Paroc, асаблівасці прымянення і ўласцівасці прадукцыі Paroc. Калі Вы не знайшлі адказ на сваё пытанне, калі ласка, звяжыцеся са спецыялістамі кампаніі.

 

ЦІ МОЖНА НАБЫЦЬ ПРАДУКЦЫЮ НЕПАСРЭДНА Ў ПРАДСТАЎНІЦТВА PAROC У БЕЛАРУСІ?

Прадукцыю кампаніі Paroc можна набыць толькі ў афіцыйных дылераў. Кантакты афіцыйных дылераў і адрасы магазінаў размешчаны на сайце ў раздзеле Дылеры Paroc ў Рэспубліцы Беларусь.

 

ДЗЕ МОЖНА ДАВЕДАЦЦА ПРА АКЦЫІ І ЗНІЖКІ НА ПРАДУКЦЫЮ PAROC?

Падрабязную інфармацыю пра акцыі і зніжкі на прадукцыю PAROC можна даведацца ў афіцыйных дылераў PAROC у Рэспубліцы Беларусь, а таксама на іх сайтах. Сайты дылераў PAROC па будаўнічай ізаляцыі можна знайсці тут. Сайты дылераў PAROC па тэхнічнай ізаляцыі - тут.