ГІСТОРЫЯ
Мінскі паўмарафон - падзея з невялікай гісторыяй, але з незвычайнай перспектывай. Першае спаборніцтва прайшло ў 2013 годзе ў дзень святкавання Дня горада Мінска. Спроба аказалася настолькі ўдалай, што было вырашана зрабіць гэтае мерапрыемства традыцыйным. У Дзень горада Мінска, у першыя выходныя верасня, ужо які год на цэнтральных праспектах і вуліцах Мінска збіраюцца прафесіяналы і аматары бегу з розных гарадоў і мястэчак не толькі нашай краіны, але і далёкага замежжа.
Колькасць удзельнікаў Мінскага паўмарафону штогод расце з неверагоднай хуткасцю, павялічваючы, разам з тым, папулярнасць здаровага ладу жыцця.
У 2018 годзе арганізатары паўмарафону, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны алімпійскі камітэт і Прэзідэнцкі спартыўны клуб, чакаюць на старце 35 000 бегуноў. Іх колькасць будзе абмежавана, згодна з умовамі правядзення спаборніцтваў, якія за хуткі час свайго існавання ўжо атрымалі бронзавую адзнаку IAFF.
БЯЖЫМ РАЗАМ!
Кампанія Paroc Group – бронзавы партнёр Мінскага паўмарафону 2018 – ужо больш за 80 гадоў вырабляе высокаякасную цеплаізаляцыю з каменнай ваты і мае гонар называцца адным з лепшых і найбуйнейшых вытворцаў у свеце. Дзякуючы цеплаізаляцыйным уласцівасцям каменнай ваты, значна памяншаецца выкарыстанне энергіі на абагрэў памяшканняў зімой і ахалоджванне летам, што станоўча ўплывае на прыроду і клімат планеты. На працягу свайго прафесійнага марафону кампанія не толькі займалася развіццём тэхналогій і нарошчваннем аб’ёмаў вытворчасці, але і ўдасканальвала метады аховы навакольнага асяроддзя. Мы ўпэйнены, што рухаемся разам у правільным накірунку і нашыя агульныя намаганні дапамогуць зберагчы жыццё на планеце для будучых пакаленняў!
ШТО ТАКОЕ PAROC EXTRA LIGHT?
PAROC eXtra Light – новы прадукт кампаніі Paroc Group, які, як і Мінскі паўмарафон, хутка набірае папулярнасць сярод будаўнікоў-прафесіяналаў і аматараў. Падчас мерапрыемства адбудзецца незвычайная прэзентацыя прадукта PAROC eXtra Light, падрабязнасці падзеі пакуль не раскрываюцца.
ЛЁГКАСЦЬ. СІЛА. ЭНЕРГІЯ. PAROC EXTRA LIGHT
PAROC eXtra Light - універсальная цеплаізаляцыя, гукаізаляцыя і вогнеахова з лёгкай негаручай каменнай ваты надзейна абароніць дом ад марозу і спякоты, вільгаці, паветранага шуму і агню.
PAROC eXtra Light гарантуе лёгкі фініш мантажных работ, захаванне сіл і энергіі для новых перамог.
УВАГА! КОНКУРС “БЯЖЫМ РАЗАМ ЗА PAROC EXTRA LIGHT”!
Падтрымайце новы прадукт - атрымайце фірмовую футболку ад PAROC з сімволікай Мінскага паўмарафону 2018, а таксама магчымасць удзельнічаць у спаборніцтве на 5 км!
Умовы.
Жадаем Вам лёгкай перамогі!
РЭГІСТРАЦЫЯ НА МІНСКІ ПАЎМАРАФОН 2018
Паглядзіце тут, якое мерапрыемства атрымалася ў мінулым годзе!
А тут Вы можаце даследаваць новы маршрут і выбраць адпаведную дыстанцыю.