Paroc® Protection

Paroc Protection

Прадукцыя серыі Paroc Protection, звязаная з прымяненнем базальтавай ваты для так званых “скандынаўскіх” сцен (тыпу “Nordic Wall”), уяўляе сабой матэрыял, які мае выдатныя характарыстыкі для аховы ад уздзеяння агню і вільгаці. Прымяненне ізаляцыі Paroc, вырабленай з базальтавай ваты, забяспечвае павышаную ахову будынка ад уздзеяння вільгаці. З-за высокай парапранікальнасці базальтавая вата слаба паглынае ваду і хутка высыхае пасля намакання. Дзякуючы негаручасці ізаляцыя Paroc аднесена да самага высокага класа вогнеўстойлівасці А1 згодна еўрапейскай класіфікацыі. 

Paroc Protection against fireПажарабяспека, закладзеная ва ўласцівасцях базальтавай ваты 

Пры ўзнікненні пажару важнейшым фактарам з’яўляецца час. Час для эвакуацыі людзей, і час для выратавання матэрыяльных каштоўнасцяў. Час для лакалізацыі асяродка пажару. Пры выбары неабходнай ізаляцыі варта ўлічваць пералічаныя ніжэй факты.

Базальтавая вата вырабляецца з негаручага натуральнага каменя. Як вынік, ізаляцыя з базальтавай ваты не спрыяе распаўсюджанню агню. Больш за тое, гэты матэрыял забяспечвае ахову ад уздзеяння агню. У час пажару ў некаторых канструкцыях базальтавая вата здольна супрацьстаяць уздзеянню агню напрацягу чатырох гадзін, перш чым пачнецца яе разбурэнне. Дзякуючы высокай цеплаўстойлівасці базальтавай ваты, правільнасць выбару гэтага матэрыялу становіцца асабліва відавочнай у праектах, у якіх пажарабяспека мае крытычна важнае значэнне. Гэты выбар таксама ўплывае і на плату за страхоўку будынка. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі звярніцеся ў сваю страхавую кампанію.

Дзякуючы сваёй негаручасці, базальтавая вата Paroc аднесена да Еўракласа вогнеўстойлівасці А1. Яна можа выкарыстоўвацца ва ўсіх канструкцыях, ад простых перагародак да фасадаў з абліцоўкай, а таксама памяшканняў гары ці дахаў з пакатымі схіламі. У выпадку ўзнікнення пажару базальтавая вата перашкаджае яго распаўсюджанню. 

 

Paroc Protection against waterПеравагі каменнай ваты ў абароне ад вільгаці 

Усе будынкі схільныя ўздзеянню вільгаці. Яна пранікае паўсюль, нават туды, дзе яе не чакаюць, ствараючы пры гэтым схаваныя праблемы. Добра вядома, што накапленне вільгаці ў канструкцыі будынка стварае дабрадатныя ўмовы як для росту цвілі, так і для з'яўлення непрыемных пахаў, што аказвае прамы негатыўны ўплыў на камфортнасць жыллёвых умоў і здароўе ўсіх хто жыве у будынку.

 

Гэтак жа добра вядома і тое, што вільгаць з'яўляецца асноўнай прычынай разбурэння будаўнічых матэрыялаў і канструкцый, што часта стварае пагрозу зніжэння як эканамічнай, так і функцыянальнай эфектыўнасці праектаў.

 

Па гэтай прычыне правільны выбар ізаляцыі будынка ўжо на стадыі яго праектавання мае вельмі важнае значэнне. Існуюць наступныя два варыянты выбару: пайсці на рызыку і выкарыстоўваць ізаляцыйны матэрыял, у якім можа адбывацца накапленне вільгаці, або з самага пачатку змагацца за захаванне сухасці ў будынку. Базальтавая вата валодае высокай пранікальнасцю для вадзянога пару. Гэта азначае, што пры награванні вільгаць праходзіць праз базальтавай вату. Таксама базальтавая вата хутка высыхае пасля намакання. Больш за тое, пасля высыхання каменнай ваты яна захоўвае свае цеплаізаляцыйныя, шумапаглынальныя і вогнеахоўнага ўласцівасці.

Падрабязней..

 Paroc FireSAFE Systems

Чытаць нашу брашуру (анг.) PAROC FireSafe System. 

Сачыце за нашымі апошнімі навінамі пра спосабы прадухілення ўзнікнення пажару ў будынках, а таксама разбурэння канструкцый у выніку ўздзеяння вільгаці.