Paroc Air – унікальная тэхналогія вентыляцыі пляскатых дахаў

Paroc Air
Прымяненне тэхналогіі Paroc Air дазваляе павысіць трываласць і бяспечнасць пляскатых дахаў. Дзякуючы наяўнасці канавак у ізаляцыі забяспечваецца добрая вентыляцыя і вельмі хуткае высыханне вільгаці, з-за чаго тэхналогія Paroc  Air уяўляе сабой простае і эфектыўнае рашэнне для прадухілення назапашвання вільгаці ў канструкцыях.

Назапашванне вільгаці ў канструкцыях – галоўны фактар рызыкі, якога неабходна пазбягаць. Прысутнасць вільгаці ў канструкцыі напрацягу доўгага часу можа прывесці да ўзнікнення цвілі ў матэрыяле, які знаходзіцца ў кантакце з базальтавай ватай. Тэхналогія вентыліруемага пляскатага даху дазваляе мінімізаваць назапашванне вільгаці ўжо на ступені будаўніцтва, дзякуючы чаму паскараецца ўвядзенне будынкаў у эксплуатацыю, бо можна пазбегнуць праблем, звязаных з прысутнасцю вільгаці. 

Вось як работае сістэма PAROC® Air™ на практыцы

У вентыліруемых сістэмах выкарыстоўваюцца натуральныя скразнякі, якія забяспечваюць хуткае выдаленне вільгаці з канструкцый пляскатага даху. Для аховы ад пранікнення вонкавай вільгаці ў выглядзе дажджу і снегу рэкамендуецца выкарыстоўваць звычайную дахавую мембрану. Для аховы ад назапашвання ў канструкцыях вільгаці з унутранага паветра, якое паднімаецца з памяшкання пад дахам, рэкамендуецца ўсталяваць параізаляцыйны бар’ер таўшчынёй каля 50 мм у ізаляцыйнай сістэме, уласная ахова якой забяспечваецца плітамі ніжняга слою ізаляцыі. Герметызацыя канструкцыі даху забяспечвае выраўноўванне тэмпературы, вільготнасці і ціску звонку і ўнутры даху.

Paroc Air solution - a unique way of ventilating flat roofs

Number  Рух ветру выклікае перамяшчэнне паветра па канаўках уверх да больш шырокага канала на вільчаку.
Number Для забеспячэння аховы і захавання эфектыўнасці параізаляцыйнага бар’ера рэкамендуецца выкарыстоўваць пліты з базальтавай ваты таўшчынёй 50 мм.

Number

Параізаляцыйны бар’ер складаецца з палімернай плёнкі ці падобнага ліставога матэрыялу, які перашкаджае пад’ёму цёплага паветра і яго кандэнсацыі на мембране. Слой параізаляцыі і яго злучэнні з астатняй часткай канструкцыі павінны быць паветра- і вільгаценепрымальнымі. Злучэнні павінны быць выкананы ўнахлёст з велічынёй перакрыцця не менш за 200 мм. Незахаванне гэтагай умовы можа прывесці да ўтварэння “цягі”, у выніку якой магчыма зацягванне вільготнага паветра ў канструкцыю, што можа прывесці да яе замярзання ў зімовы перыяд. Параізаляцыя дазваляе таксама выключыць скразнякі, што спрыяе паляпшэнню работы сістэмы вентыляцыі ва ўсім будынку. 
Number Па канаўках у пліце з базальтавай ваты, якая мае высокую парапранікальнасць, вільготнае паветра перамяшчаецца да вентыляцыйных каналаў. Глыбіня і шырыня канавак у пліце роўныя, адпаведна, 20 мм і 30 мм, а адлегласць паміж цэнтрамі крапежных элементаў (с/с) складае 200 мм. У месцах перасячэння з такімі элементамі, як, напрыклад, супрацьпажарныя люкі і вокны верхняга святла, праз канаўкі праходзяць папярочныя каналы. 
Number  Шырыня канала на вільчаку, які прарэзваецца ўручную, складае 100 мм, а глыбіня канала роўная 20 мм. Гэты канал злучае канаўкі, якія праходзяць па схілу, з вентыляцыйнымі каналамі ў даху.
Number Прымяненне ізаляцыйнай пліты з базальтавай ваты таўшчынёй 20 мм дазваляе падтрымліваць тэмпературу паветра ў канаўках прыкладна на 5 градусаў вышэй за тэмпературу вонкавага паветра. Гэтыя пліты рэкамендуецца выкарыстоўваць у якасці асновы для ўкладкі знешняй мембраны.  
Number У плітах выразаюцца адтуліны пад вентыляцыйнымі каналамі ў даху.  
Number Вентыляцыйныя каналы ў даху, якія вырабляюцца з металу ці пластыку, забяспечваюць адвядзенне вільготнага паветра наверх. Вентыляцыйныя каналы ў даху звычайна робяцца з інтэрвалам у 6-8 м уздоўж вільчака і з інтэрвалам 10-12 м у разжалобках. Дыяметр канала павінен складаць 100 мм, а вышыня – каля 400 мм. 
Падрабязней..

Вільгаць у будынках
можа прывесці да:
- Дрэнны якасць ўнутранага паветра, якое ўплывае на здароўе і камфорт жыхароў
- Пагаршэнне будаўнічых матэрыялаў і канструкцый


Ventilated Roof research report

Навуковая справаздача цэнтра VTT аб важных характарыстыках вентыляваных дахаў (pdf, size 1 Mb) >>

У сыстэме PAROC Air выкарыстоўваюцца наступныя прадукты.

Дахавыя пліты ўяўляюць сабой ізаляцыйныя вырабы з негаручай каменнай ваты, прызначаныя для выкарыстання ў якасці цеплаізаляцыйнага слоя існуючых і новых пляскатых дахаў, здольныя несці  дзейнічую на іх нагрузку. Дахавыя ізаляцыйныя пліты служаць для забеспячэння трывалай, жорсткай і пажарабяспечнай падкладкі для цвёрдых верхніх слаёў ізаляцыі дахаў, а таксама для ізаляцыі апорнага пласта пры іх пераабсталяванні. Выбар дахавых пліт для пляскатых дахаў павінен ажыццяўляцца зыходзячы з механічных уласцівасцяў і цеплаправоднасці вырабаў. 

PAROC ROB 80   PAROC ROS 30g PAROC ROS 30 
PAROC ROB 80 PAROC ROS 30g  PAROC ROS 30