Прамысловая ізаляцыя паляпшае прадукцыйнасць  

Кожны дзень PAROC прапануе новыя магчымасцi захавання энергіi  і эканоміі рэсурсаў, прымае рашэнні, якія станоўча ўплываюць на нашу планету. Дзякуючы правільнай ізаляцыі, вы таксама можаце гэта. Устойлівае развіцце вашага завода будзе забяспечана выкарыстаннем прадуктаў PAROC, якія ствараюць энергаэфектыўнае і пажаранебяспечнае асяроддзе. Дадаткова вы таксама зэканоміце на выдатках і абслугоўванні вашага абсталявання і трубаправодаў на працягу ўсяго тэрміна дзеяння. 

Правільная ізаляцыя знізіць страты энергіі, палепшыць вынікі і зэканоміць выдаткі 

Ці ведаеце вы, што па ўсёй Еўропе можна зэканоміць прыкладна 14 Mtoe (мега тон нафтавага эквівалента) або 162 778 гВт*гадз электраэнергіі і 40 мільёнаў тон выкідаў парніковых газаў, выкарыстоўвая належную тэхнічную ізаляцыю?*

 

Гэта эквівалентна штогадоваму спажыванню энергіі больш чым 10 млн. Еўрапейскіх хатніх гаспадарак. *

 

У заводаў ёсць вялікі патэнцыял па эканоміі энергіі і зніжэнню выдаткаў (і самае лепшае? Перыяд акупнасці паляпшэння прамысловай ізаляцыі складае ўсяго два гады!).

 

 

Нядаўнія праверкі (прыкладна) 2500 заводаў і тэхнічных установак у Еўропе паказалі, што ні адзін з гэтых заводаў не выкарыстаў магчымасць зэканоміць за кошт лепшай ізаляцыі. *

 

 

*Еўрапейскі фонд прамысловай ізаляцыі (EiiF) 

Самая танная энергія - тая, якую Вы не спажываеце! 

Прадстаўляем  лiнейку пліт PAROC Pro Slab для вырашэння пытанняў прамысловага ўцяплення 

Пліты PAROC Pro Slabs цяпер з палепшанымі ўласцівасцямі прадукту! Мы ўпарта працавалі над паляпшэннем цеплаправоднасці і максімальнай тэмпературы эксплуатацыі нашых вырабаў. Увогуле, цяпер Paroc прапануе пліты амаль для ўсіх прамысловых прыстасаванняў і пры любых тэмпературах (да 700 ° C). Таксама праверце нашы новыя дахавыя пліты PAROC Pro Roof Slabs з выключнай трываласцю на сціск да 80 кПА!

Усе нашы новыя пліты PAROC Pro Slabs воданепранікальныя (WR) і пакрыты фольгай AluCoat. Пліты таксама бяспечныя нават падчас афарбоўвання. 

 
  • Усе пліты воданепранікальныя  і пакрыты фольгай AluCoat.
  • І пліты PAROC Pro Slabs, і воданепранікальныя пліты (WR) бяспечныя падчас афарбоўвання. 
  • Палепшаныя ўласцівасці прадукту: цеплаправоднасць, максімальная тэмпература эксплуатацыі. 
  • Вялікая разнастайнасць пліт амаль для ўсіх прамысловых прыстасаванняў і любых тэмператур (да 700 ° C) 
  • Лёгка падабраць аптымальны прадукт для любога прыстасавання і тэмпературы 
  • Даступны поўны набор аксесуараў 

Выберыце адпаведныя прадукты для вашага праекта 

Вы можаце выбраць прадукт у залежнасці ад вобласці прымянення, тэмпературнага дыяпазону або трываласці на сціск 

Ці ёсць у вас на ўвазе адпаведны праект? 

Звяжыцеся і абмяркуйце з нашымі экспертамі падрабязнасці вашага праекта, каб праверыць правільнасць прымянення PAROC Pro Slabs у вашым праекце
People at the desk

Праверце наяўнасць і цэны 

Звяжыцеся з нашымі прадстаўнікамi, каб атрымаць дадатковую інфармацыю аб наяўнасці і цэнах. 

Вызначце рашэнне для вашых праектаў 




Выкарыстоўвайце PAROC Calculus, каб вызначыць рашэнне для вашага прыстасавання. Iнвесцiруйце ў лепшае на сённяшні дзень ўцяпленне і пажынайце плады доўгія дзесяцігоддзі. 


Cпампаваць брашуру 

PAROC Pro Slabs brochure

Зацікаўлены даведацца больш пра пліты PAROC Pro Slabs 

PAROC Pro Slabs